Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар 5

2021-11-01 22:05:57
Адвакацкае бюро «Лаеўскі і партнёры» прыняло рашэнне аб ліквідацыі

«Прычына ў тым, што днямі пачалі працаваць унесеныя вясной 2021 года змяненні ў закон аб адвакатуры, у сувязі з якімі адвакацкія бюро і індывідуальная адвакацкая практыка ў Беларусі скасоўваюцца», — тлумачыць у сваім тэлеграм-канале адвакат Дзмітрый Лаеўскі
28 views19:05
Ашу / Түсініктеме
2021-11-01 22:05:33 Вязні па «справе Зельцара» ўжо месяц утрымліваюцца на «каранціне»: для іх не прымаюць перадачы і не пускаюць адвакатаў

У жодзінскай турме №8 з моманту пераводу затрыманых за каментары па «справе Зельцара» абвясцілі каранцін, праз які вязняў абмежавалі ва ўсім. Дакладную дату заканчэння каранціну супрацоўнікі не называюць. Па словах сваякоў, гэтае правіла тычыцца толькі тых, каго затрымалі менавіта за каментары: палітвязням не перадаюць перадачы, да некаторых не пускаюць адвакатаў.

Сваякі дасылаюць вязням пасылкі з неабходнымі рэчамі, бо яны ўжо больш за месяц сядзяць у тым адзенні, у якім іх затрымалі, без сродкаў гігіены і цёплых рэчаў.

Адзін са спосабаў падтрымкі палітзняволеных па гэтай справе — папаўненне асабістага рахунку вязняў у турме, каб яны маглі набыць неабходнае ў мясцовай краме. І зрабіць перавод можа любы чалавек — не толькі сваяк.

Папоўніць рахунак зняволенага ці зняволенай, які ўтрымліваецца у следчай турме ў Жодзіне, можна на пошце альбо праз інтэрнэт-банкінг. Трэба пазначыць імя і прозвішча вязня, імя і прозвішча таго, хто ажыццяўляе перавод і наступныя рэквізіты перавода:
Турма-8, Жодзіна
УНП: 600039282
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY39BAPB36422180500100000000

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што робяць з грашыма пасля вызвалення чалавека?
28 views19:05
Ашу / Түсініктеме
2021-11-01 22:05:10
#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова даслала чарговы ліст на волю — «Не шкадуй, усё адбывалася і адбываецца так, як павінна быць. Я трохі веру ў лёс і асабліва не шкадую аб тым, што ўжо адбылося»;

Больш за год валанцёр «Вясны» Андрэй Чапюк утрымліваецца ў СІЗА — за гэты час ён прачытаў 55 кніг, заканспектаваў тры агульныя сшыткі па кнізе па праграмаванні і навучыўся адціскацца на адной руцэ.

Валянцін Стэфановіч таксама даслаў лісты на волю — у іх ён паразважаў пра сваё зняволенне, выказаў думкі наконт плануемага рэферэндума і напісаў пра расстраляных паэтаў;

У Гомелі працягваецца разгляд справы супраць «вясноўцаў» Леаніда Судаленкі і Таццяны ЛасіцыМарыя Тарасенка перад абвяшчэннем прысуду з'ехала з Беларусі;

Працягваем збіраць адкрытыя лісты ў падтрымку зняволеных «вясноўцаў» — дасылайце вашыя лісты салідарнасці на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info.
28 views19:05
Ашу / Түсініктеме
2021-11-01 22:04:59
«Не на зарабаткі прыехаў». Што не так з аплатай працы беларускіх вязняў

Асуджаныя ў Беларусі абавязаны працаваць. Крымінальна-выканаўчы кодэкс гарантуе, што іх праца аплочваецца. У рэальнасці за месяц працы на турэмнай вытворчасці можна атрымаць рулон туалетнай паперы або суму «да двух рублёў».

«Медыязона» папрасіла некалькіх былых зняволеных, іх родных, праваабаронцу і юрыста «Вясны» Паўла Сапелку растлумачыць, як такое магчыма.

«Вось выдавалі яму заробак: ён кажа, ідзе хлопец па гэтым цэху з такой вялікай каробкай, дастае з яе рулон туалетнай паперы і кідае. Кажа: "Панцялееў, заробак!"»
28 views19:04
Ашу / Түсініктеме
2021-11-01 22:04:38
За каментар пад пастом Вольгі Карач жыхару Смаргоні прысудзілі два гады «хіміі»

Суд Смаргонскага раёна 29 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай у адносінах да жыхара Дзмітрыя Дудойця, якога вінавацілі ў знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненай ў інфармацыі, якая размешчана ў сетцы Інтэрнэт (арт.369 КК РБ).

Згодна з абвінавачваннем, Дзмітрый яшчэ да мінулагодніх выбараў, 21 чэрвеня 2020 года, у «Аднакласніках» на старонцы Вольгі Карач «з дапамогай ненарматыўнай лексікі ахарэктэрызаваў начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова, падпісаўшы ягонае фота: “Скаціна лысая, хутка прыйдзе наш час…”».

Падрабязнасці bit.ly/3q9Lt8T
28 views19:04
Ашу / Түсініктеме
2021-11-01 22:03:16
Як зайсці на заблакаваны сайт?

За апошні год Міністэрствам інфармацыі былі заблакаваны больш за сто інтэрнэт-старонак — гэта сайты недзяржаўных СМІ, праваабарончых арганізацый, палітычных арганізацый і праектаў. Сайт «Вясны» таксама трапіў у «чорны спіс».

Для абыходу цэнзуры ў інтэрнэце карыстальнікі могуць выкарыстоўваць магчымасць доступу да заблакаваных рэсурсаў праз веб-проксі, ананімныя сеткі, спецыяльныя веб-сервісы. Найбольш простымі і эфектыўнымі сродкамі з'яўляюцца Psiphon и Tor.

Расказваем шляхі абыхода інтэрнэт-цэнзуры (з Беларусі — праз VPN) censorship.spring96.org

Карысныя спасылкі:

Інструкцыя па абыходзе блакіровак

Спіс лепшых VPN-сэрвісаў
28 views19:03
Ашу / Түсініктеме
2021-11-01 22:00:54 У кастрычніку па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 95 чалавек

«Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя кастрычніцкага маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі:

Па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 95 чалавек: з іх 20% складаюць жанчыны, а 80% — мужчыны;
Ім агулам прысудзілі 67 гадоў і 9 месяцаў пазбаўлення волі, 54,5 года «хіміі» і 70 гадоў «хатняй хіміі»;
Колькасць палітычных вязняў павялічылася на 117 чалавек.

Што кажуць эксперты?

«Маніторынг судовых разбіральніцтваў крымінальных спраў зафіксаваў істотны рост асуджаных паводле дыфамацыйных артыкулаў (артыкулы 188, 367, 368, 369, 370, 391 КК) — судовая сістэма ў пераважнай колькасці выпадкаў працуе на прыгнечанне свабоды выказвання меркаванняў грамадзянамі, якія крытыкуюць прадстаўнікоў улады і службовых асоб».

«Маніторынг "пратэсных" крымінальных спраў паўгода назад фіксаваў каля 50% асуджаных па артыкулах аб масавых беспарадках і грубым парушэнні грамадскага парадку, у той час як у кастрычніку па дадзенай катэгорыі спраў судзілі 24% ад агульнага ліку вядомых палітычна матываваных працэсаў.

Такія паказчыкі дазваляюць адзначыць тэндэнцыю, паводле якой беларускія ўлады ад прыгнечання свабоды мірных сходаў перайшлі да дэманстратыўнага грэбавання свабодай выказвання меркаванняў».

«Пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе "хіміі", "хатняй хіміі" і арышту, суды ўжывалі ў 100% выпадкаў асуджэння фігурантаў "пратэсных" спраў».

Справаздача цалкам bit.ly/3mxMlSv (з Беларусі — праз VPN)
33 views19:00
Ашу / Түсініктеме
2021-11-01 22:00:21
Не менш за 25 чалавек судзілі па адміністрацыйных справах на тыдні з 25 па 29 кастрычніка

На мінулым тыдні ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў праходзілі разгляды адміністрацыйных спраў грамадзянаў, якіх затрымлівалі і вінавацілі па розных артыкулах КаАП. Людзей прыцягвалі да адказнасці за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве», «дробнае хуліганства», «непадпарадкаванне міліцыі» і «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Як мінімум 16 чалавек было асуджана агулам да 247 дзён адміністрацыйнага арышту, яшчэ чацвёра атрымалі штрафы — агулам 4 205 рублёў. У дачыненні як мінімум пяці чалавек — вынік разгляду невядомы.

Вынікі судовых пасяджэнняў bit.ly/3EDCxMX (з Беларусі — праз VPN)

Усё самае цікавае з адміністрацыйных працэсаў на нашым канале «Вясна Назірае»
33 views19:00
Ашу / Түсініктеме
2021-11-01 21:58:22
На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дзесяць палітзняволеных:

Таццяна Екельчык
Сяргей Касцюкевіч
Антон Шніп
Кацярына Андрэева
Мікіта Сасноў
Максім Цішкевіч
Наталля Белабехава
Дзмітрый Лагодзіч
Марына Золатава 
Мікіта Прысталенка

Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
36 views18:58
Ашу / Түсініктеме
2021-11-01 21:56:01
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Палітвязня Ігара Банцэра вярнулі з «хіміі» у калонію і змясцілі ў ШІЗА.

Палітвязня Ігара Банцэра вярнулі з «хіміі» у віцебскую калонію і змясцілі ў ШІЗА.
Адміністрацыя палічыла, што ён дапусціў некалькі парушэнняў. Прычым Банцэра забралі ў штрафны ізалятар нягледзячы на тое, што ў яго была тэмпература.
Ігар Банцэр пасля пераводу з калоніі быў на ізаляцыі. Сёння яго наведала лекарка і выпісала бальнічны, паколькі Ігар меў падвышаную тэмпературу. Але літаральна праз 30 хвілінаў пасля гэтага яго забралі і павезлі назад у калонію.

http://harodniaspring.org/be/news/18256
42 views18:56
Ашу / Түсініктеме