Get Mystery Box with random crypto!

У кастрычніку па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

У кастрычніку па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 95 чалавек

«Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя кастрычніцкага маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі:

Па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 95 чалавек: з іх 20% складаюць жанчыны, а 80% — мужчыны;
Ім агулам прысудзілі 67 гадоў і 9 месяцаў пазбаўлення волі, 54,5 года «хіміі» і 70 гадоў «хатняй хіміі»;
Колькасць палітычных вязняў павялічылася на 117 чалавек.

Што кажуць эксперты?

«Маніторынг судовых разбіральніцтваў крымінальных спраў зафіксаваў істотны рост асуджаных паводле дыфамацыйных артыкулаў (артыкулы 188, 367, 368, 369, 370, 391 КК) — судовая сістэма ў пераважнай колькасці выпадкаў працуе на прыгнечанне свабоды выказвання меркаванняў грамадзянамі, якія крытыкуюць прадстаўнікоў улады і службовых асоб».

«Маніторынг "пратэсных" крымінальных спраў паўгода назад фіксаваў каля 50% асуджаных па артыкулах аб масавых беспарадках і грубым парушэнні грамадскага парадку, у той час як у кастрычніку па дадзенай катэгорыі спраў судзілі 24% ад агульнага ліку вядомых палітычна матываваных працэсаў.

Такія паказчыкі дазваляюць адзначыць тэндэнцыю, паводле якой беларускія ўлады ад прыгнечання свабоды мірных сходаў перайшлі да дэманстратыўнага грэбавання свабодай выказвання меркаванняў».

«Пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе "хіміі", "хатняй хіміі" і арышту, суды ўжывалі ў 100% выпадкаў асуджэння фігурантаў "пратэсных" спраў».

Справаздача цалкам bit.ly/3mxMlSv (з Беларусі — праз VPN)