Get Mystery Box with random crypto!

Не менш за 25 чалавек судзілі па адміністрацыйных справах на т | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Не менш за 25 чалавек судзілі па адміністрацыйных справах на тыдні з 25 па 29 кастрычніка

На мінулым тыдні ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў праходзілі разгляды адміністрацыйных спраў грамадзянаў, якіх затрымлівалі і вінавацілі па розных артыкулах КаАП. Людзей прыцягвалі да адказнасці за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве», «дробнае хуліганства», «непадпарадкаванне міліцыі» і «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Як мінімум 16 чалавек было асуджана агулам да 247 дзён адміністрацыйнага арышту, яшчэ чацвёра атрымалі штрафы — агулам 4 205 рублёў. У дачыненні як мінімум пяці чалавек — вынік разгляду невядомы.

Вынікі судовых пасяджэнняў bit.ly/3EDCxMX (з Беларусі — праз VPN)

Усё самае цікавае з адміністрацыйных працэсаў на нашым канале «Вясна Назірае»