Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар 2

2021-11-07 21:13:44
Збор у падтрымку Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы

Нагадаем, на тыдні ў Гомеле быў вынесены прысуд па палітычна матываванай крымінальнай справе ў дачыненні да дваіх праваабаронцаў мясцовага аддзялення праваабарончага цэнтра «Вясна». Кіраўнік гомельскага аддзялення Леанід Судаленка быў асуджаны да трох гадоў калоніі, а валанцёрка Таццяна Ласіца — да двух з паловай.

Таццяна — ініцыятарка культурных, сацыяльных акцый у Рэчыцы, вылучалася ў дэпутаты. За месяц да арышту пайшла зжыцця яе маці, а тата, якому каля 70 гадоў, цяжка захварэў — яму цяжка хадзіць.

Леанід — праваабаронца з 20-гадовым стажам, ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН.

Грошы неабходныя на перадачы ў калоніі і падтрымку сем'яў

Падтрымаць збор
128 views18:13
Ашу / Түсініктеме
2021-11-07 21:13:30
Нагадваем пра рэгіянальныя каналы «Вясны»

Брэсцкая Вясна
Віцебская Вясна
Гомельская Вясна
Гарадзенская Вясна
Магілёўская Вясна
Палеская Вясна

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot

Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне @ViasnaSOS, @SosViasna
125 views18:13
Ашу / Түсініктеме
2021-11-07 21:11:51
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Дзянісу Івашыну не перадаюць карэспандэнцыю.

Як паведаміла жонка палітвязня Дзяніса Івашына Вольга Івашына, ажно з 14-га кастрычніка яму не перадалі аніводнага ліста і аніводнага выданьня, на якія ён падпісаны. А гэта немалая сума грошай, зазначае Вольга Івашына. Яна захоўвае ўсе адпаведныя квіткі. На такі дыскрымінацыйн стан рэчаў з карэспандэнцыяй Дзяніс Івашын ужо напісаў з свайго боку скаргу. Вольга Івашына з свайго боку таксама гатовая напісаыь такую скаргу...

http://harodniaspring.org/be/news/18274
142 views18:11
Ашу / Түсініктеме
2021-11-07 21:11:09
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

У АБСЕ запусцілі Венскі механізм у дачыненні да Беларусі.

35 дзяржаваў-сябраў АБСЕ ініцыявалі запуск Венскага механізму ў сувязі з сур'ёзнымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, піша reform.by. Адпаведны ліст быў накіраваны Андрэю Дапкюнасу, пастаяннаму прадстаўніку Беларусі пры АБСЕ. Тэкст ліста апублікаваны на сайце МУС Вялікабрытаніі.
У лісце гаворыцца, што краіны, якія падпісалі яго, па-ранейшаму заклапочаныя сур'ёзнымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі. Яны нагадваюць, што летась у дачыненні да Беларусі быў запушчаны Маскоўскі механізм...

http://harodniaspring.org/be/news/18273
143 views18:11
Ашу / Түсініктеме
2021-11-06 22:24:51
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

"У беларусаў ёсць голас" (фота)

5 лістапада ў Беластоку адкрылася вулічная выстава "У беларусаў ёсць голас". Яна прысвечаная дзейнасці тых беларусаў на Беласточчыне, якія ў выніку рэпрэсій і пераследу апынуліся на Падляшшы. Выстава пры падтрымцы гарадскіх уладаў адкрылася ў самым цэнтры Беластоку і будзе даступная да агляду амаль цэлы месяц - ажно да 3 снежня...

http://harodniaspring.org/be/news/18271
111 views19:24
Ашу / Түсініктеме
2021-11-06 22:16:18
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

У Мастах аштрафавалі за "Пагоню".

5 лістапада ў Мастах разглядалася адміністрацыйная справа за правядзенне адзіночнага пікетавання. Такім “адзіночным” пікетаваннем, на думку суддзі суда Мастоўскага раёна Віталя Сінілы, з’яўляецца герб “Пагоня”, які, дарэчы, афіцыйна зарэгістраваны ў Беларусі, як гістарычная каштоўнасць. Але суддзю Сінілу відавочна "не да законаў"...

http://harodniaspring.org/be/news/18272
113 views19:16
Ашу / Түсініктеме
2021-11-05 22:13:21
У Беларусі пад зачыстку недзяржаўных грамадскіх арганізацый патрапіў кёрлінг
Для “Беларускай асацыяцыі кёрлінгу” пагроза ліквідацыі стала неспадзяванкай.
https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sport/u-belarusi-pad-zachystku-nedzyarzhaunykh/
215 views19:13
Ашу / Түсініктеме
2021-11-05 22:12:27
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Алесю Пушкіну працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 30 студзеня 2022 года.

У турме арыштаваны мастак знаходзіцца ўжо больш 7 месяцаў. Ён сядзеў у следчым ізалятары ў Гародні.
Мастак Алесь Пушкін быў затрыманы 30 сакавіка ў вёсцы Жылічы...

http://harodniaspring.org/be/news/18269
218 views19:12
Ашу / Түсініктеме
2021-11-05 22:07:11
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Новы пракурор Гарадзенскай вобласці з Расеі.

У Гарадзенскую вобласць прызначаны новы пракурор – Аляксандр Жукаў, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Аляксандр Жукаў нарадзіўся ў Краснадарскім краі. У 2002 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Правазнаўства».

http://harodniaspring.org/be/news/18270
199 views19:07
Ашу / Түсініктеме
2021-11-05 21:49:23
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Лукашэнка падпісаў інтэграцыйны дэкрэт, Пуцін назіраў па відэасувязі з Севастопаля.

Аляксандр Лукашэнка падчас пасяджэння вышэйшага дзяржаўнага савету так званай «саюзнай дзяржавы» падпісаў дэкрэт «Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў дамовы аб стварэнні саюзнай дзяржавы на 2021–2023 гады»...

http://harodniaspring.org/be/news/18267
227 views18:49
Ашу / Түсініктеме