Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар 8

2021-10-28 21:00:22 МУС прызнала Telegram-канал «Ошмяны» экстрэмісцкім фарміраваннем.
214 views18:00
Ашу / Түсініктеме
2021-10-28 20:07:39
Галіна Дзербыш прызнаная палітвязнем.

26 кастрычніка праваабаронцы Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек. Сярод іх і грамадская актывістка з мястэчка Абухава Галіна Дзербыш. У адмысловай заяве правабаронцаў гаворыцца наступнае:
"...нам вядома аб змяшчэнні пад варту Ірыны Мельхер, Антона Мельхера, Галіны Дзербыш, Сяргея Рэзановіча, Любові Рэзановіч, Паўла Рэзановіча па абвінавачванні ў тэрарызме. Названыя людзі знаходзяцца пад вартай з пачатку снежня 2020 года. Актыўных следчых дзеянняў у дачыненні да іх не праводзіцца, расследаванне не завяршаецца, у той час як дзяржаўныя прапагандысцкія рэсурсы яшчэ ў 2020 годзе сцвярджалі...

http://harodniaspring.org/be/news/18242
202 views17:07
Ашу / Түсініктеме
2021-10-28 20:03:48
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Каляндар Гарадзеншчыны.
http://harodniaspring.org/be/news/356

28 кастрычніка

155 гадоў таму (1886) – Нарадзіўся Сьцяпан Войтанка, праваслаўны сьвятар (вучыўся ў Гародні, працаваў у Дварцы і Марозавічах Дзятлаўскага р-ну), дзеяч Беларускай Аўтакефальнай Царквы ў ЗША.

http://harodniaspring.org/be/news/18177
204 views17:03
Ашу / Түсініктеме
2021-10-27 22:38:15 Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што робяць з грашыма пасля вызвалення чалавека?

Ужо больш за год у Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штодзённа. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы. «Вясна» нагадвае, чаму важна дасылаць вязням грошы, а таксама адказвае на пытанні:

Хто можа дасылаць грашовы перавод, як гэта зрабіць і як пра яго даведваецца вязень?

Ці аддаюць вязням грошы пасля вызвалення?

А калі чалавека этапуюць у іншае СІЗА або калонію?

Як праходзіць атаварка ў следчых турмах і ізалятарах?

Як праходзіць атаварка ў калоніях?

Як выглядае крама ў калоніі?
31 views19:38
Ашу / Түсініктеме
2021-10-27 21:43:03
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Нас не знішчаць.

Ты­дзень на­зад у гэ­тым мес­цы пі­саў я пра на­дзею на доб­рыя на­ві­ны. Мяр­кую, што да­па­мо­гуць яны ча­ла­ве­ку, які за­раз зна­хо­дзіц­ца ў цал­кам бе­за­ба­рон­ным ста­но­віш­чы ў ла­ба­вым су­тык­нен­ні з вык­лі­ка­мі ця­пе­раш­ня­га дня — ты­мі гра­мад­ска-цы­ві­лі­за­цый­ны­мі, і ты­мі аса­бі­сты­мі. Што­раз ця­жэй ад­шу­каць про­ме­ні на­дзеі і на­ту­раль­ны зда­ро­вы смех, ці не­вы­му­ша­ную ўсмеш­ку на тва­рах бліз­кіх та­бе лю­дзей. Кож­ны аба­ра­ня­ец­ца па-свой­му, кож­ны па-свой­му зы­хо­дзіць з ро­зу­му...

http://harodniaspring.org/be/news/18241
92 views18:43
Ашу / Түсініктеме
2021-10-27 21:41:09
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 12 новых палітвязняў.

...Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, адзначаем, што крымінальная адказнасць за распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130 КК) следствам і судамі селектыўна і дыскрымінацыйна ўжываецца выключна для абароны інстытутаў улады, прычым вылучэнне прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, вайскоўцаў і т. п. у якасці сацыяльных груп, якія падпадаюць пад абарону ў гэтым кантэксце, нам уяўляецца неабгрунтаваным...

http://harodniaspring.org/be/news/18240
93 views18:41
Ашу / Түсініктеме
2021-10-26 22:12:07 ​​Мужчыне прысудзілі 2,5 года «хіміі» за каментар у «Аднакласніках»

У судзе Ашмянскага раёна 25 кастрычніка разглядзелі крымінальную справу ў дачыненні да Ігара Раманюка, якога вінавацілі ў абразе супрацоўніка міліцыі.

Паводле абвінавачвання, у перыяд часу з 22 чэрвеня па 23 чэрвеня 2020 года (дакладны час у ходзе следства не ўстаноўлены) Ігар Раманюк, выкарыстоўваючы ў якасці сродку здзяйснення злачынства асабісты ноўтбук, пакінуў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» каментар пад фотаздымкам начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталя Куляшова наступнага зместу: «Не долго, тварь, осталось. Пора начать бояться своего народа».

Сваімі дзеяннямі абвінавачаны прынізіў гонар і годнасць супрацоўніка органаў унутранных спраў, чым здзейсніў злачынства паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Пацярпелы на пасяджэнне не з’явіўся, аднак заявіў пазоўныя патрабаванні аб кампенсацыі нанесенай маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў.

Ігар Раманюк падцвердзіў, што сапраўды пакінуў каментар у сацсетцы. Абвінавачаны патлумачыў суду, што з Кулешовым не знаёмы, з моманту, як пакінуў каментар, прайшло больш за паўгады, дакладных абставінаў не памятае, нічым іншым як глупствам са свайго боку ўчынак патлумачыць не змог.

Падчас спрэчак бакоў пракурор Сяргей Кавальчук прасіў суд прызнаць Раманюка вінаватым і пакараць яго абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады і 6 месяцаў.

У выніку суддзя Віталь Казакевіч пагадзіўся з пазіцыяй дзяржабвінавачвання і пакараў Раманюка 2,5 гадамі «хіміі», пастанавіў спагнаць з яго на карысць пацярпелага 700 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, а ноўтбук абвінавачанага канфіскаваць у даход дзяржавы як сродак здзяйснення злачынства.
213 views19:12
Ашу / Түсініктеме
2021-10-26 21:44:07
Экспертка ААН: «Жанчыны ў Беларусі плацяць высокую цану за адстойванне правоў чалавека»

Беларусь адмаўляе жанчынам у шматлікіх правах і свабодах, гарантаваных міжнародным правам правоў чалавека, а жанчыны-актывісткі зазнаюць гвалтоўныя знікненні, катаванні, жорсткае абыходжанне і нават выгнанне, паведаміла на Генеральнай Асамблеі ААН экспертка па правах чалавека Анаіс Марэн.

«Некаторыя жанчыны сталі ахвярамі гвалтоўных знікненняў, катаванняў, жорсткага абыходжання і іншых формаў фізічнага і псіхалагічнага ціску, уключаючы пагрозу забірання іх дзяцей дзяржаўнымі органамі сацыяльнай абароны. Іншыя былі вымушаны пакінуць краіну з-за страху рэпрэсій і адплаты»

Падрабязнасці bit.ly/3jC9xgv
205 views18:44
Ашу / Түсініктеме
2021-10-26 21:27:11
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”.

17 верасня распачалася кампанія салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі “Вясны” - #FreeViasna. Сабралі навіны за мінулы тыдзень пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі, перадае ПЦ "Вясна".
Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч і Валянцін Стэфановіч - больш за 100 дзён за кратамі.
Старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя 14 ліпеня па абвінавачванні ў арганізацыі актыўных дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама нясплаце падаткаў і з той пары ўтрымліваюцца ў СІЗА-1...

http://harodniaspring.org/be/news/18238
216 views18:27
Ашу / Түсініктеме
2021-10-26 21:20:37
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Адвакатку Ціханоўскага і Бабарыкі Наталлю Мацкевіч выключылі з калегіі адвакатаў.

Наталлю Мацкевіч, адвакатку, якая абараняла Віктара Бабарыку, Сяргея Ціханоўскага і Мікалая Дзядка пазбавілі ліцэнзіі. Пра гэта яна паведаміла 25 красавіка ў сваім акаўнце ў Twitter.
Нагадаем, у кастрычніку дваіх адвакатаў Віктара Бабарыкі — Наталлю Мацкевіч і Яўгена Пыльчанку — адхілілі ад працы. Мінюст пачаў супраць іх дысцыплінарную вытворчасць. Агулам ужо чатырох адвакатаў Бабарыкі адхілілі ад працы...

http://harodniaspring.org/be/news/18239
222 views18:20
Ашу / Түсініктеме