Get Mystery Box with random crypto!

Вязні па «справе Зельцара» ўжо месяц утрымліваюцца на «каранці | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Вязні па «справе Зельцара» ўжо месяц утрымліваюцца на «каранціне»: для іх не прымаюць перадачы і не пускаюць адвакатаў

У жодзінскай турме №8 з моманту пераводу затрыманых за каментары па «справе Зельцара» абвясцілі каранцін, праз які вязняў абмежавалі ва ўсім. Дакладную дату заканчэння каранціну супрацоўнікі не называюць. Па словах сваякоў, гэтае правіла тычыцца толькі тых, каго затрымалі менавіта за каментары: палітвязням не перадаюць перадачы, да некаторых не пускаюць адвакатаў.

Сваякі дасылаюць вязням пасылкі з неабходнымі рэчамі, бо яны ўжо больш за месяц сядзяць у тым адзенні, у якім іх затрымалі, без сродкаў гігіены і цёплых рэчаў.

Адзін са спосабаў падтрымкі палітзняволеных па гэтай справе — папаўненне асабістага рахунку вязняў у турме, каб яны маглі набыць неабходнае ў мясцовай краме. І зрабіць перавод можа любы чалавек — не толькі сваяк.

Папоўніць рахунак зняволенага ці зняволенай, які ўтрымліваецца у следчай турме ў Жодзіне, можна на пошце альбо праз інтэрнэт-банкінг. Трэба пазначыць імя і прозвішча вязня, імя і прозвішча таго, хто ажыццяўляе перавод і наступныя рэквізіты перавода:
Турма-8, Жодзіна
УНП: 600039282
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY39BAPB36422180500100000000

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што робяць з грашыма пасля вызвалення чалавека?