Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар 4

2021-11-02 22:04:41 Як чытаць сайт Беларускага Радыё Рацыя міма цэнзуры / блакады?
У звязку з блакіроўкай Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі нашага сайту на тэрыторыі Беларусі прапануем скарыстацца адной з даступных і бязплатных тэхнічных магчымасцямі:
– спампаваць на камп’ютар праграму Psiphon і ўключыць яе. Праграма дазволіць чытаць таксама іншыя сайты, заблакаваныя Міністэрствам Інфармацыі
або
– карыстацца браўзерам з абслугай VPN, напрыклад папулярным браўзерам Опера і ўключыць VPN
або
– карыстацца іншымі праграмамі з абслугай VPN.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/yak-chytats-sajt-belaruskaga-radyyo-ratsy
220 views19:04
Ашу / Түсініктеме
2021-11-02 22:03:24
Распавядзіце пра ўмовы ўтрымання падчас адміністрацыйнага арышту

Калі вы адбывалі адміністрацыйны арышт у верасні ці кастрычніку, распавядзіце, калі ласка, юрыстам «Вясны» аб умовах утрымання ў ізалятарах. Будзем вам вельмі ўдзячныя!

Гэта патрэбна, каб зафіксаваць парушэнні вашых правоў і скласці скаргу, а таксама звярнуцца да спецдакладчыкаў ААН і распавесці ім пра тое, што адбываецца ў Беларусі.

Звярнуцца ў юрыдычную службу «Вясны»:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org
223 views19:03
Ашу / Түсініктеме
2021-11-02 22:03:13
Як зрабіць грашовы перавод, што варта ведаць пра спатканні з вязнямі і што рабіць, калі лісты не даходзяць — карысныя тэксты ў «Правах зняволеных»

Нагадваем, што на сайце «Вясны» ёсць спецыяльны раздзел «Правы зняволеных» — у ім шмат цікавых тэкстаў для родных зняволеных.

Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі?
Як выжыць на «хіміі», калі больш за палову заробку трэба аддаць дзяржаве?
Што рабіць, калі лісты не даходзяць да палітвязняў?
Запрацавалі новыя правілы заліку тэрміну знаходжання пад вартай у тэрмін адбыцця пакарання
Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?

Гэтыя і шмат іншых тэкстаў у раздзеле «Правы зняволеных» (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3mC2AOg

Таксама чытайце навіны, гайды і іншую карысную інфармацыю на нашым Telegram-канале «Вясна палітвязні»
197 views19:03
Ашу / Түсініктеме
2021-11-02 22:02:57
Палітвязень Эдуард Бабарыка пазбавіўся абаронцы

Мінюст на паседжанні атэстацыйнай камісіі прыняў рашэнне аб тым, што яго адвакат Ірына Варанкова «не можа выконваць свае прафесійныя абавязкі з-за недастатковай кваліфікацыі».

Варанкова вяла справу Эдуарда Бабарыкі, якога разам з бацькам затрымалі 18 чэрвеня 2020 года. З таго часу сын палітыка Віктара Бабарыкі знаходзіцца ў СІЗА КДБ, піша @euroraio

Хроніка палітычнага пераследу 1-2 лістапада (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3wc90qr

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot

Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне @ViasnaSOS, @SosViasna
195 views19:02
Ашу / Түсініктеме
2021-11-02 22:02:41
Справаздача наконт сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў кастрычніку

Судамі былі вынесеныя прысуды ў дачыненні да прынамсі 95 чалавек па палітычна матываваных крымінальных справах;
Ліквідаваныя найстарэйшыя ўплывовыя праваабарончыя арганізацыі — «Беларускі Хельсінскі камітэт» і «Прававая ініцыятыва», а ўсяго ліквідуецца або ліквідавана не менш за 275 арганізацый грамадзянскай супольнасці;
Маюцца звесткі аб затрыманні не менш як 152 чалавек;
Накладзена штрафаў на 5 360 рублёў, прысуджана 892 дні арышту;
Працягваюцца фіксавацца шматлікія факты жорсткага абыходжання ў дачыненні да грамадзян, пазбаўленых волі па палітычных матывах, затрыманых і падвергнутых адміністрацыйнаму арышту за ўдзел у мірных сходах. Наўмысна створаныя адміністрацыяй ЦІП, ІЧУ і іншых месцаў пазбаўлення волі бесчалавечныя ўмовы ўтрымання для дадзенай катэгорыі арыштаваных расцэньваюцца экспертамі як катаванні.

Падрабязны агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў кастрычніку (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3CFvXoj
197 views19:02
Ашу / Түсініктеме
2021-11-02 22:02:20
Мінскі аблсуд пакінуў без зменаў прысуд палітзняволенаму кікбаксёру Аляксею Кудзіну

Адвакатка спартоўца прасіла замяніць Кудзіну 2,5 года калоніі на абмежаванне волі («хімію»). На разгляд справы калегіі па крымінальных справах спатрэбілася менш за гадзіну. Скарга не была задаволеная, прысуд пакінуты без зменаў.

Кудзіна асудзілі за супраціў міліцыянтам падчас акцый пратэсту ў Маладзечне ў жніўні 2020-га, пасля выбараў. Да суда спартовец уцёк у Расію і прасіў там палітычнага прытулку, але яго дэпартавалі ў Беларусь.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3w9pEH6
218 views19:02
Ашу / Түсініктеме
2021-11-02 22:00:35
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”.

17 верасня распачалася кампанія салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі “Вясны” - #FreeViasna. Сабралі навіны за мінулы тыдзень пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.
Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Рык Дамс "рашуча асудзіў" рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў у Беларусі...

http://harodniaspring.org/be/news/18260
227 viewsedited  19:00
Ашу / Түсініктеме
2021-11-02 21:58:56
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

3-га лістапада абвесцяць прысуд Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы.

У сераду, 3 лістапада, суд Цэнтральнага раёна Гомеля абвесціць прысуд праваабаронцу Леаніду Судаленку і яго памочніцы Таццяне Ласіцы. Пра гэта паведамляюць іх калегі...

http://harodniaspring.org/be/news/18258
202 views18:58
Ашу / Түсініктеме
2021-11-02 21:57:12
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Загінуламу Вітольду Ашурку паставілі ў Бельгіі помнік.

Памятны знак у гонар загінулага палітвязня Вітольда Ашурка ўсталявалі і асвяцілі ў беларускай царкве ў Антверпене 31 кастрычніка. На яго сабралі 3,5 тысячы еўра...

http://harodniaspring.org/be/news/18257
215 views18:57
Ашу / Түсініктеме
2021-11-02 21:55:27
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Каляндар Гарадзеншчыны.
http://harodniaspring.org/be/news/356

2 лістапада

Дзяды, дзень памінаньня памерлых.

http://harodniaspring.org/be/news/18255
234 views18:55
Ашу / Түсініктеме