Get Mystery Box with random crypto!

«Не на зарабаткі прыехаў». Што не так з аплатай працы беларуск | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

«Не на зарабаткі прыехаў». Што не так з аплатай працы беларускіх вязняў

Асуджаныя ў Беларусі абавязаны працаваць. Крымінальна-выканаўчы кодэкс гарантуе, што іх праца аплочваецца. У рэальнасці за месяц працы на турэмнай вытворчасці можна атрымаць рулон туалетнай паперы або суму «да двух рублёў».

«Медыязона» папрасіла некалькіх былых зняволеных, іх родных, праваабаронцу і юрыста «Вясны» Паўла Сапелку растлумачыць, як такое магчыма.

«Вось выдавалі яму заробак: ён кажа, ідзе хлопец па гэтым цэху з такой вялікай каробкай, дастае з яе рулон туалетнай паперы і кідае. Кажа: "Панцялееў, заробак!"»