Get Mystery Box with random crypto!

За каментар пад пастом Вольгі Карач жыхару Смаргоні прысудзілі | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

За каментар пад пастом Вольгі Карач жыхару Смаргоні прысудзілі два гады «хіміі»

Суд Смаргонскага раёна 29 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай у адносінах да жыхара Дзмітрыя Дудойця, якога вінавацілі ў знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненай ў інфармацыі, якая размешчана ў сетцы Інтэрнэт (арт.369 КК РБ).

Згодна з абвінавачваннем, Дзмітрый яшчэ да мінулагодніх выбараў, 21 чэрвеня 2020 года, у «Аднакласніках» на старонцы Вольгі Карач «з дапамогай ненарматыўнай лексікі ахарэктэрызаваў начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова, падпісаўшы ягонае фота: “Скаціна лысая, хутка прыйдзе наш час…”».

Падрабязнасці bit.ly/3q9Lt8T