Get Mystery Box with random crypto!

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронц | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова даслала чарговы ліст на волю — «Не шкадуй, усё адбывалася і адбываецца так, як павінна быць. Я трохі веру ў лёс і асабліва не шкадую аб тым, што ўжо адбылося»;

Больш за год валанцёр «Вясны» Андрэй Чапюк утрымліваецца ў СІЗА — за гэты час ён прачытаў 55 кніг, заканспектаваў тры агульныя сшыткі па кнізе па праграмаванні і навучыўся адціскацца на адной руцэ.

Валянцін Стэфановіч таксама даслаў лісты на волю — у іх ён паразважаў пра сваё зняволенне, выказаў думкі наконт плануемага рэферэндума і напісаў пра расстраляных паэтаў;

У Гомелі працягваецца разгляд справы супраць «вясноўцаў» Леаніда Судаленкі і Таццяны ЛасіцыМарыя Тарасенка перад абвяшчэннем прысуду з'ехала з Беларусі;

Працягваем збіраць адкрытыя лісты ў падтрымку зняволеных «вясноўцаў» — дасылайце вашыя лісты салідарнасці на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info.