Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар 7

2021-10-29 23:23:36
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Зміцер Фурманаў: Давялося экстранна пакінуць Беларусь.

21 кастрычніка на свабоду выйшаў гарадзенскі палітвязень Зміцер Фурманаў. Зміцер знаходзіўся за кратамі з траўня 2020 года, калі яго затрымалі на акцыі ў цэнтры Гародні, дзе адбывалася аперацыя па затрыманні Сяргея Ціханоўскага.
Адседзеўшы год і 5 месяцаў паводле ч. 1 арт. 342 КК «Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», Зміцер быў змушаны пакінуць Беларусь і цяпер знаходзіцца ў Кіеве ва Украіне...

http://harodniaspring.org/be/news/18246
189 views20:23
Ашу / Түсініктеме
2021-10-29 20:19:12
Палітвязень Ігар Банцэр, якому прысудзілі 1 месяц і 25 дзён калоніі за парушэнне турэмных правілаў, ізноў на «хіміі»

Музыку Ігара Банцэра ў сакавіку 2021 года асудзілі на 1,5 года «хіміі», за акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў – танец у стрынгах перад міліцыянтам.

29 верасня суддзя Дзяніс Аляксеенка пастанавіў накіраваць палітвязня ў калонію за нібы шасцікротнае парушэнне рэжыму папраўчай установы. За гэта яму прысудзілі 1 месяц і 25 дзён.

Але сёння палітвязня даставілі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 9 у Віцебску.

Прычына вяртання на хімію — абскарджанне адвакаткай Банцэра рашэння суда аб замене пакарання на больш жорсткае. Парушэнні парадку, якія нібыта здзейсніў Банцэр, былі зафіксаваныя да ўвядзення новага заканадаўства. Паводле яго Ігара не павінны былі судзіць па артыкуле «замена пакарання на больш жорсткае». Але чамусьці судзілі. Адвакатка заўважыла гэтую нестыкоўку і падала скаргу. Пракурор быў вымушаны апратэставаць рашэнне суду.

Крыніца: Б**сат
203 views17:19
Ашу / Түсініктеме
2021-10-29 20:18:33 МУС прызнаў сетку тэлеграм-каналаў «NEXTA», «NEXTA-Live» і «Luxta» экстрэмісцкім фарміраваннем.
198 views17:18
Ашу / Түсініктеме
2021-10-29 19:47:10
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Ушанаванне памяці...

Напярэдні "Дзядоў", па старыннай беларускай хрысціянскай традыцыі людзі ідуць на могілкі, каб прыбраць іх і падрыхтаваць да памінальных дзён. У гэтыя ўрачыстыя памінальныя даты беларусы ўзгадваюць сваіх памерлых продкаў. Прыходзяць на месцы пахавання сваякоў, родзічаў, блізкіх, знаёмых, а таксама да месцаў ушанавання памяці сваіх славутых прашчураў...

http://harodniaspring.org/be/news/18245
236 views16:47
Ашу / Түсініктеме
2021-10-29 19:45:08
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Беларусь трапіла ў Топ-20 краін па колькасці зняволеных на 100 000 жыхароў.

Беларусь трапіла ў Топ-20 краін па колькасці зняволеных на 100 000 жыхароў
Эксперты The World Prison Brief і Інстытута даследаванняў палітыкі ў галіне злачыннасці і правасуддзя апублікавалі дадзеныя па колькасці зняволеных на 100 000 жыхароў і рэйтынг краін па абсалютнай колькасці зняволеных у 223 юрысдыкцыях свету, перадае (https://thinktanks.by/publication/2021/10/28/belarus-voshla-v-top-20-stran-po-chislu-zaklyuchennyh.html) Thinktanks...

http://harodniaspring.org/be/news/18243
212 views16:45
Ашу / Түсініктеме
2021-10-29 19:42:39
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Характарыстыкі: савецкі саюз вяртаецца напоўніцу.

Улады ўводзяць у Беларусі характарыстыкі для кіраўнікоў і супрацоўнікаў арганізацый. Цяпер у дзяржаўныя органы іх будуць прымаць па новых правілах.
Паводле новага дакументу, характарыстыка з месцы працы павінна змяшчаць наступныя звесткі пра супрацоўніка (далей цытуем на мове арыгіналу):
профессиональные и деловые качества (компетентность, работоспособность, исполнительность, инициативность, стремление повышать свой профессиональный уровень);...

http://harodniaspring.org/be/news/18244
194 views16:42
Ашу / Түсініктеме
2021-10-28 21:01:30
Прэзідэнт ПАРЕ Рык Дамс асудзіў рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў у Беларусі

«У апошнія тыдні сітуацыя з выкананнем асноўных правоў чалавека ў Беларусі стала ўсё больш непакоіць мяне, а таксама, у шырэйшым кантэксце, Парламенцкую асамблею Рады Еўропы. Працяглыя і зусім неабгрунтаваныя турэмныя тэрміны для двух лідэраў апазіцыі — Марыі Калеснікавай, лаўрэата прэміі ПАРЕ імя Вацлава Гавела ў гэтым годзе, і Максіма Знака — шакавалі большасць людзей у Еўропе», — перадае БелаПАН.

Па словах Дамса, асабліва ён занепакоены тым, што пад вартай працягваюць заставацца сем сябраў праваабарончай арганізацыі «Вясна», якая займаецца дакументаваннем парушэнняў правоў чалавека, учыненых беларускімі ўладамі пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.

«Сярод гэтых сямі чалавек — тры лідэры "Вясны", у тым ліку Алесь Бяляцкі, яшчэ адзін лаўрэат прэміі імя Вацлава Гавела. Яны і многія іншыя па праве лічацца палітычнымі зняволенымі», — сказаў Дамс.
229 views18:01
Ашу / Түсініктеме
2021-10-28 21:01:06
Перастаў адкрывацца сайт выдання «Новы час» — ён недасяжны як у карыстальнікаў у Беларусі, так і за мяжой.

Працуе люстэрка сайта — novychas.online

Крыніца: @novychas
204 views18:01
Ашу / Түсініктеме
2021-10-28 21:00:55
Верагодна, у Беларусі заблакавалі таксама сайты тэлеканалу «Настоящее время» і выдання Deutsche Welle

Крыніца: @nashaniva
190 views18:00
Ашу / Түсініктеме
2021-10-28 21:00:42
Беларусь трапіла ў Топ-20 краін па колькасці зняволеных на 100 000 жыхароў

Эксперты The World Prison Brief і Інстытута даследаванняў палітыкі ў галіне злачыннасці і правасуддзя апублікавалі дадзеныя па колькасці зняволеных на 100 000 жыхароў і рэйтынг краін па абсалютнай колькасці зняволеных у 223 юрысдыкцыях свету, перадае Thinktanks.

У рэйтынгу адноснай колькасці зняволеных на 100 000 жыхароў, Беларусь заняла 20-е месца ў свеце. Па звестках даследчыкаў, у Беларусі на 100 тысяч насельніцтва прыпадае 345 зняволеных.

У рэйтынгу краін па абсалютнай колькасці грамадзян, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, Беларусь заняла 50-е месца з паказчыкам 32 556 зняволеных.

Лідэрамі рэйтынгу адноснай колькасці зняволеных з'яўляюцца ЗША, Туркменістан і Сальвадор, дзе сядзяць у пенітыцыярных установах 629, 576 і 564 чалавекі на 100 тысяч насельніцтва, адпаведна.

Лідэрамі рэйтынгу абсалютнай колькасці зняволеных з'яўляюцца ЗША, Кітай і Бразілія, дзе сядзіць 2 068 800, 1 690 000 і 811 707 чалавек.
211 views18:00
Ашу / Түсініктеме