Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар 9

2021-10-25 23:06:13
У Беларусі +6 новых палітвязняў.

Гэта Андрэй Сцепанькоў, Аляксандр Галкоўскі, Багдан Шымановіч, Юры Нагорны, Андрэй Чарнеўскі і Алег Гармазінскі.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі bit.ly/3nq3ixk

Спіс усіх палітвязняў Беларусі bit.ly/306kkW9
225 views20:06
Ашу / Түсініктеме
2021-10-25 23:00:26
#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч і Валянцін Стэфановіч — больш за 100 дзён за кратамі. Нягледзячы на гэта, «вясноўцы» застаюцца непахіснымі ў сваіх поглядах і каштоўнасцях нават за кратамі;

Уладзімір Лабковіч адзначыў сваё 43-годдзе за кратамі — прадстаўнікі розных праваабарончых арганізацый павіншавалі яго са святам, а калегі распавялі пра місіі па назіранні, у якіх удзельнічаў Уладзімір.

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова ўжо больш за 400 дзён за кратамі — за больш чым год у зняволенні праваабронца схуднела на 20 кілаграмаў, перахварэла на кавід, страціла бацьку і бабулю;

Вынясенне прысуду па справе Леаніда Судаленкі, Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенка адкладзена. Калі суддзя Салоўскі агучыць прысуд праваабаронцам — пакуль невядома;

Працягваем збіраць адкрытыя лісты ў падтрымку зняволеных «вясноўцаў» — дасылайце вашыя лісты салідарнасці на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info.
217 views20:00
Ашу / Түсініктеме
2021-10-25 22:58:53 Як падтрымаць зняволеных “вясноўцаў” ды іншых палітвязняў?

1.
Амаль кожны палітзняволены скажа, што лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Таму падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі нашым калегам.
Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сервісы:
• Майстэрню паштовак салідарнасці
• Ініцыятыву “Вклеточку”
• письмо.бел

Пра што і як пісаць палітвязням?

2. Яшчэ адзін спосаб патрымаць сядзельцаў у СІЗА – даслаць пасылку з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных.

Можна пакласці ў пасылку: гарэхі, курагу, фінікі, цукаты, цукеркі, зефір, мармелад, пасцілу, халву, шакалад, печыва, сухары, апельсіны, мандарыны, грушы, яблыкі, лімоны, каву любую, чай ліставы, суп, бульбу і макароны хуткага прыгатавання, вяленае мяса, каўбасу (сыравяленая, сыравэнджаная), салёнае сала, салёную рыбу, сыр, цыбулю рэпчатую, свежую зеляніну, часнык, агуркі, памідоры, перац, канверты, маркі, аркушы паперы, асадкі, фламасцеры, алоўкі, сшыткі, цыгарэты, запалкі ды іншае.

Звяртаем увагу, што НЕ трэба адносіць палітзняволеным перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз.

Што ды як перадаваць палітзняволеным – дапаможнік ад “Вясны”.

3. Не менш значная падтрымка – распаўсюд інфармацыі. Мы заклікаем распавядаць пра “вясноўцаў” і іншых палітзняволеных блізкім, сябрам, калегам ды наўпрост у сацыяльных сетках. Так найбольшая колькасць людзей зможа даведацца пра гісторыі зняволеных і праявіць сваю салідарнасць з імі!

Падтрымаць палітзняволеных “вясноўцаў”:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)

Поўны спіс палітвязняў - prisoners.spring96.org
237 views19:58
Ашу / Түсініктеме
2021-10-25 22:49:29
На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дванаццаць палітзняволеных:

Сяргей Бекарэвіч
Сяргей Шпак
Валерый Богдан
Эдуард Пальчыс
Дзмітрый Гопта
Вадзім Ермашук
Сяргей Крыўчэня
Мікалай Ісаенка
Уладзімір Агіевіч
Яўген Бароўскі
Аляксей Чашун
Мікалай Чарняўскі

Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
205 views19:49
Ашу / Түсініктеме
2021-10-25 22:31:18
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Дзяніс Івашын па-ранейшаму ў карцары.

Жонка Дзяніса Івашына Вольга Івашына інфармуе пра сітуацыю з зняволеным журналістам. Яна піша: "227-мы дзень за кратамі. 41 дзень без лістоў. 7 содняў ў карцары. На жаль, у нядзелю Дзяніса Івашына так і ня выпусьцілі з карцару, накінуўшы адразу дадатковае выдуманае пакараньне ў 7 содняў, каторае выпісала за "парушэньне" сабраная адмыслова дзеля гэтага камісія яшчэ ў пазамінулую пятніцу. То да наступнай нядзелі Дзяніс застаецца ў карцары...

http://harodniaspring.org/be/news/18237
223 views19:31
Ашу / Түсініктеме
2021-10-25 22:29:26
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Мікалая Уласевіча зноў выклікае Следчы камітэт.

Грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча з мястэчка Варняны, што на Астравеччыне, зноў выклікаюць ў орган Следчага камітэту.
Як паведаміў Уласевіч, яго выклікаюць як сведку на 26 кастрычніка на 12.30 у Астравецкі раённы аддзел СК. Прычым зноў незразумела па якой крымінальнай справе для правядзення следчых ці працэсуальных дзеянняў...

http://harodniaspring.org/be/news/18235
243 views19:29
Ашу / Түсініктеме
2021-10-25 22:26:24
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Іван Бедка: Беларусаў знішчаюць каронавірусам.

Грамадскі актывіст са Слоніма Іван Бедка каля 40 гадоў адпрацаваў у медыцынскіх установах. Для Беларускага Радыё Рацыя ён вырашыў выказаць сваю ўласную думку наконт сённяшняй сітуацыі з каронавірусам у Беларусі.
Iван Бедка, у прыватнасці, сказаў: – На днях давялося глядзець і слухаць, як Аляксандр Лукашэнка нёс з экрана БТ ахінею, што беларускі каронавірус лечыць анкалогію і грып, а людзі меней хварэюць імі...

http://harodniaspring.org/be/news/18236
228 views19:26
Ашу / Түсініктеме
2021-10-24 19:45:11
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада

Гэта Гродна, 1861 год. Аўтар — аўстрыец Антон Рорбах.

Французскі інжынер Эрнэст Сезан папрасіў Рорбаха прыехаць у Расію, каб задакументаваць будаўніцтва мастоў на чыгунцы з Пецярбурга ў Варшаву. Будаўніцтва вялося з 1850-­х.

Рорбах праехаў па большай частцы яшчэ не адчыненай чыгункі і зрабіў серыю панарамных здымкаў мастоў цераз Дзвіну ў Дзвінску і цераз Нёман у Коўне ды Гродне. Таксама ён здымаў у Рэжыцы, Вільні, іншых мясцінах. Гэтыя здымкі лічацца першымі фотавыявамі Дзвінска, Коўна, Гродна.

Гродна Рорбаха — гэта размешчаны на наднёманскіх пагорках горад барочных святыняў, куды паступова ўваходзіць індустрыяльная эпоха.

Неўзабаве грымнула паўстанне 1863 года, і ўлады на доўгі час узялі пад кантроль друк фотаздымкаў, бо часта канфіскоўвалі растыражаваныя здымкі герояў або ахвяр паўстання, якія жыхары захоўвалі як рэліквіі.

Пра гэта і іншае можна дазнацца з «Нашай гісторыя», свежы нумар якой выйшаў днямі. Падрабязней тут.
213 views16:45
Ашу / Түсініктеме
2021-10-24 19:39:00 ​​ Вам адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы па факце катаванняў? Дашліце копію пастановы праваабаронцам

Напрыканцы лета СК заявіў аб адмове праводзіць расследаванне катаванняў у ізалятарах на Акрэсціна ў жніўні 2020 года. Па большай частцы выпадкаў, вядомых праваабаронцам, ніхто не высвятляў асобы і не апытваў датычных да катаванняў супрацоўнікаў сілавых ведамстваў; не збіраліся доказы вінаватасці пэўных асобаў у катаваннях і іншых службовых злачынствах.

Што прапануюць праваабаронцы?
- Калі вы падавалі заяву на катаванні ці бесчалавечае абыходжанне з боку сілавікоў пасля падзеяў жніўня 2020 года, атрымалі адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і ў вас ёсць копія пастановы, запоўніце кароткую форму.

- Калі ў вас няма копіі пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, то яе можна атрымаць у СК асабіста ці па пошце. Юрысты «Вясны» дапамогуць скласці неабходны запыт у СК, а таксама абскардзіць адмову.

- Калі вы гатовыя распавесці пра сваю гісторыю затрымання і катаванняў у адносінах да вас (публічна ці канфідэнцыйна) — звяжыцеся з камандай дакументавання праз тэлеграм-акаўнт @viasnadoc.

Падрабязнасці bit.ly/3BZIbrT

Кожная адмова Следчага камітэта можа зрабіцца доказам здзяйснення злачынства. Дапамажыце нам сабраць гэтыя доказы!
207 views16:39
Ашу / Түсініктеме
2021-10-24 19:26:53
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Акцыя салідарнасці ў Беластоку.

24 кастрычніка ў Беластоку прайшла чарговая акцыя салідарнасці са зняволенымі ў Беларусі лідарамі Саюзу палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам. Акцыя сабрала каля 60 удзельнікаў і журналістаў - палякаў і беларусаў. На ёй выступілі рэпрэсаваная раней прадстаўніца СПБ Марына Цішкевіч, дэпутат сойму Польшчы Робэрт Тышкевіч, старшыня арганізацыі Wspólnota Polska Анна Кетліньска. Ад гарадзенцаў-беларусаў слова прамовіў Сяргей Верамеенка...

http://harodniaspring.org/be/news/18232
223 views16:26
Ашу / Түсініктеме