Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар 6

2021-11-01 21:52:50
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Каляндар Гарадзеншчыны.
http://harodniaspring.org/be/news/356

1 лістапада

У лацінскім абрадзе сьвята Усіх Сьвятых.

20 гадоў таму (2001) – У Слоніме памёр Мікалай Варвашэвіч, беларускі тэатральны рэжысёр, заснавальнік Слонімскага беларускага драматычнага тэатру. Пахаваны ў Сьвіслачы.

http://harodniaspring.org/be/news/18255
47 views18:52
Ашу / Түсініктеме
2021-10-31 21:13:15
Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?

У СІЗА з сіндромам клаўстрафобіі: дачка гамяльчанкі распавяла гісторыю затрыманай за нядзельны Марш

Валянцін Стэфановіч — пра рэферэндум: Гэта пачатак канца

«На працягу гадзіны прыйшло больш за тысячу абразаў». Мінчука асудзілі за знявагу міліцыянта, які на пікеце 29 траўня ў Гродне апынуўся на зямлі

Сведчаць пацярпелыя: «Страшна не дачакацца дзіцяці дадому»

Прачытаў 55 кніг і навучыўся адціскацца на адной руцэ. Чаго за год у СІЗА дасягнуў Андрэй Чапюк

«Тата паехаў працаваць з салдацікамі». Распавядаем пра палітзняволенага чыгуначніка, асуджанага за замыканне рэек
186 views18:13
Ашу / Түсініктеме
2021-10-31 20:49:34
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Журналіста Дзяніса Івашына абвінавачваюць у “здрадзе дзяржаве”. Цяпер яму пагражае да 15 гадоў зняволення. Пра гэта паведаміла яго жонка Вольга Івашына, якая атрымала адказ з КДБ на свой зварот.
Новае абвінавачанне Івашыну выставілі яшчэ 2 верасня, аднак па якім артыкуле – стала вядома зусім нядаўна. Спачатку Івашына вінавацілі толькі ва ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўнікаў унутраных спраў, яму пагражала да трох год калоніі. Сваякі і калегі мяркуюць, што прычына затрымання Дзяніса ў тым, што ён расследаваў, як былыя ўкраінскія беркутаўцы ўладкоўваюцца на працу ў ОМОН Беларусі...

http://harodniaspring.org/be/news/18254
198 views17:49
Ашу / Түсініктеме
2021-10-31 20:47:10
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Чарговы карны прысуд у Смаргоні.

29 кастрычніка суддзя суда Смаргонскага раёна Сяргей Боландзь абвесціў прысуд у дачыненні да жыхара Смаргоні Дзмітрыя Дудойця.
Паводле прысуду абвінавачаны мусіць адбываць пакаранне абмежаваннем волі тэрмінам на 2 гады, з адбываннем пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу - так званая "хімія".
Пакараны Дзмітрый Дудойць за тое, што яшчэ да мінулагодніх выбараў, у чэрвені 2020 года, у сацыяльнай сетцы “Одноклассники” з дапамогай ненарматыўнай лексікі ахарактэрызаваў начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталя Куляшова...

http://harodniaspring.org/be/news/18253
223 views17:47
Ашу / Түсініктеме
2021-10-31 20:42:05
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Хроніка палітычнага пераследу 29-30 кастрычніка.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 29-30 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna...

Паведамляецца, што не выходзіць на сувязь прадстаўніца тэлеканала «Белсат» Ірына Слаўнікава. Сёння ноччу яна прыляцела ў Мінск з Егіпта, але сваякі яе так і не дачакаліся. З Ірынай быў яе муж Аляксандр Лойка, ён таксама не выходзіць на сувязь...

http://harodniaspring.org/be/news/18252
200 views17:42
Ашу / Түсініктеме
2021-10-30 23:51:10
У гэтую ноч суседзі Беларусі пераходзяць на зімовы час

У апошнія выходныя кастрычніка, з 30 на 31 кастрычніка 2021 года, суседзі Беларусі пераходзяць з летняга на зімовы час. Стрэлкі гадзіннікаў у Еўрасаюзе і ва Украіне будуць пераведзеныя з 3:00 на 2:00. У Расіі стрэлкі гадзіннікаў, як і ў Беларусі, не пераводзяцца.

Розніца з Варшавай у Мінска з 31 кастрычніка будзе — 2 гадзіны, а розніца з Вільнюсам і Кіевам — 1 гадзіна. Мінскі час ад маскоўскага, як і зараз, адрознівацца не будзе.
228 views20:51
Ашу / Түсініктеме
2021-10-30 23:36:56
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Былы палітвязень Дзмітрый Фурманаў прыляцеў у Вільню.

У аэрапорце Вільні яго сустракалі аднадумцы і дзяўчына Вольга Каракіна.
Апошні раз яны бачыліся 29 траўня 2020 года ў Гародні падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. У гэты дзень затрымалі Дзмітрыя, Сяргея Ціханоўскага ды іншых актывістаў „Краіны для жыцця”.
Дзмітрыю Фурманаву прысудзілі 2 гады калоніі. Ён выйшаў на волю 21 кастрычніка.

http://harodniaspring.org/be/news/18249
217 views20:36
Ашу / Түсініктеме
2021-10-30 23:34:24
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Дзяніс Івашын - 12-ы дзень у карцары.

Дзяніс Івашын 12-ы дзень знаходзіцца ў карцары Гарадзенскай турмы. Вось што паведамляе яго жонка Вольга Івашына:
231-шы дзень за кратамі. 45 дзён без лістоў. 11 содні ў карцары. Дзяніс Івашын працягвае адбываць "пакараньне", а хутчэй дадатковае катаваньне ў карцары, але бадзёрасьці і баявітасьці не губляе, настрой захоўвае сур’ёзна-працоўны, разважае над апошнімі падзеямі ў краіне і сьвеце...

http://harodniaspring.org/be/news/18250
221 views20:34
Ашу / Түсініктеме
2021-10-30 23:32:35
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Гісторыя: 30 кастрычніка – Дзень палітвязьня ў СССР.

30 кастрычніка адзначаецца Дзень палітвязня ў СССР. Пачынаючы з 1974 года палітвязьні ў савецкіх лагерах аб'яўлялі галадоўку і праводзілі акцыі пратэсту. "Вясна" прапануе ўспомніць, што гэта за дзень і як ён паўстаў – разам з прадстаўнікамі праваабарончага цэнтра "Мемарыял" і гісторыка-асветніцкага таварыства "Міжнародны Мемарыял"...

http://harodniaspring.org/be/news/18251
248 views20:32
Ашу / Түсініктеме
2021-10-30 23:30:55
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Валянцін Стэфановіч — пра рэферэндум: Гэта пачатак канца.

Ужо як тры з паловай месяцы намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч утрымліваецца за кратамі ў СІЗА-1. Праваабаронца ў лістах да каляжанкі выказаў сваё меркаванне пра рэферэндум, які мусіць адбыцца ў лютым, распавёў пра тое, як праводзіць час за кратамі і калі прагназуе сваё вызваленне...

http://harodniaspring.org/be/news/18248
220 views20:30
Ашу / Түсініктеме