Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар 21

2021-10-03 21:58:18
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Вольга Івашына змагаецца за права на перапіску.

Вольга Івашына, жонка палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына працягвае змаганне за права на нармальную перапіску з вязнем. Яшчэ 30 жніўня яна даслала ў Дэпартамант выканання пакаранняў скаргу на парушэнне правоў і інтарэсаў Дзяніса Івашына...

http://harodniaspring.org/be/news/18183
244 views18:58
Ашу / Түсініктеме
2021-10-02 23:17:57
Год таму, 2 кастрычніка, у Мінску супрацоўнікі ГУБАЗ затрымалі валанцёра «Вясны» Андрэя Чапюка.

9 кастрычніка яму прад'явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – «Удзел у масавых беспарадках», а 28 студзеня супраць яго і яшчэ некалькіх чалавек была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэксу — «Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме».

Увесь гэты год Андрэй утрымліваецца ў СІЗА-1 за сваю мірную праваабарончую дзейнасць і дапамогу рэпрэсаваным людзям.

Падтрымайце хлопца лістамі і паштоўкамі:
-СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Андрэю Сяргеевічу Чапюку
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
214 views20:17
Ашу / Түсініктеме
2021-10-02 23:17:41
Па дадзеных «Вясны», у Беларусі было ліквідавана ці ў стадыі ліквідацыі як мінімум 275 арганізацый грамадзянскай супольнасці

«Беларускі Хельсінкскі Камітэт» — не апошняя афіцыйна зарэгістраваная праваабарончая арганізацыя, што была ліквідавана — 5 кастрычніка адбудуцца суды па ліквідацыі «Прававой ініцыятывы» і «Звено»

«Вясна» збірае спіс арганізацый, якія патрапілі ў махавік рэпрэсій, і распавядае, як у Беларусі закрываюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці bit.ly/3rQXjmO

Просім вас паведамляць пра іншыя ліквідаваныя НДА, якіх няма ў спісе, у наш тэлеграм — @Spring96info
216 views20:17
Ашу / Түсініктеме
2021-10-02 22:15:41
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2021

Высновы:
на працягу месяца ўлады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны пераслед грамадзянаў па палітычных матывах. Па дадзеных ПЦ "Вясна", у верасні судамі былі вынесеныя прысуды ў дачыненні да прынамсі 103 чалавек па палітычна матываваных крымінальных справах;
у месцах несвабоды знаходзяцца 715 палітвязняў; іх колькасць працягвае павялічвацца...

http://harodniaspring.org/be/news/18180
251 views19:15
Ашу / Түсініктеме
2021-10-02 22:09:48
Саюз Беларускіх Пісьменнікаў ліквідаваны!!!!!!!

Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП) (да 1991 г. — Саюз пісьменнікаў БССР, да 1996 г. — «Саюз пісьменнікаў Беларусі») — прафесійная, добраахвотная няўрадавая грамадская арганізацыя беларускіх літаратараў. СБП актыўна ўдзельнічае ў грамадскім і культурным жыцці Беларусі, спрыяе развіццю і прапагандзе беларускай літаратуры ібеларускай мовы...

http://harodniaspring.org/be/news/18181
227 views19:09
Ашу / Түсініктеме
2021-10-02 21:59:51
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Каляндар Гарадзеншчыны.
http://harodniaspring.org/be/news/356

2 кастрычніка

Міжнародны дзень лекара.

125 гадоў таму (1896) – У мяст. Любча (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Мікола Дучыц, беларускі мастак.

http://harodniaspring.org/be/news/18177
240 views18:59
Ашу / Түсініктеме
2021-10-01 19:22:30
Справаздача наконт сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў верасні

На працягу месяца судамі былі вынесеныя прысуды ў дачыненні да прынамсі 103 чалавек па палітычна матываваных крымінальных справах;
Маюцца звесткі аб затрыманні не менш чым 260 чалавек па палітычна матываваных прычынах;
Накладзена штрафаў на 33 350 рублёў, прысуджана 924 дні арышту;
Працягваюцца фіксавацца шматлікія факты жорсткага абыходжання ў дачыненні да грамадзян, пазбаўленых волі па палітычных матывах, затрыманых і падвергнутых адміністрацыйнаму арышту за ўдзел у мірных сходах;
У месцах несвабоды знаходзяцца 715 палітвязняў; іх колькасць працягвае павялічвацца.

Падрабязны агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў верасні bit.ly/3A169AQ
206 views16:22
Ашу / Түсініктеме
2021-10-01 19:22:18
Вярхоўны суд РБ задаволіў пазоў Мінюста аб ліквідацыі «Грамадскага аб'яднання Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Арганізацыя літаратараў існавала з 1934 года — у яе ўваходзілі ўсе выбітныя беларускія пісьменнікі: Колас, Купала, Мележ, Караткевіч, Быкаў, Барадулін, Гілевіч і іншыя.
227 views16:22
Ашу / Түсініктеме
2021-10-01 19:22:07
Колькасць беларускіх палітвязняў і арыштаваных па палітычна матываваных крымінальных справах павялічваецца з кожным днём.

У кастрычніку 2020 года сваякі палітвязняў ініцыявалі і стварылі агульную суполку «Вызваленне-2020», якая дазваляе наладзіць камунікацыю паміж роднымі зняволеных, абмяркоўваць розныя актуальныя праблемы і пытанні, дапамагаць і падтрымліваць адзін аднаго.

Галоўная мэта ініцыятывы — накіраваць сумесныя высілкі для вызвалення ўсіх тых, хто апынуўся за кратамі за свае палітычныя погляды, данесці іх голас да беларускага і міжнароднага грамадства, умацаваць і пашырыць салідарнасць з вязнямі.

Удзельнікі суполкі заклікаюць родных далучацца да ініцыятывы праз Telegram-бот @viazni2020_bot, паведаміўшы прозвішча вашага зняволенага сваяка, альбо электронную пошту viazni2020@gmail.com.

У суполку запрашаюцца блізкія ўсіх абвінавачаных па палітычна матываваных крымінальных справах у Беларусі.
211 views16:22
Ашу / Түсініктеме
2021-10-01 19:21:40
27 верасня ў Ваўкавыску затрымалі выкладчыка курсаў «Мова Нанова» і гісторыка Андрэя Коласа. У дом уламілася сямёра сілавікоў са шчытамі і зброяй.

Па інфармацыі @euroradio, фармальная нагода для візіту — праверка паляўнічай зброі. Хлопца затрымалі і пасля суда пасадзілі на 10 сутак.

«Прынялі ў РУУС, дзе ўжо была загатоўка — бяскрыўдны кліп, які Андрэй размясціў у сваіх сацсетках у 2018 годзе з маленькімі лагатыпам сайта, які прызналі экстрэмісцкім у 2021-м! — абураюцца сябры гісторыка. — Андрэя пасадзілі ў камеру з дробным зладзюжкам і бяздомным. З перадачы прынялі толькі рэчы. Ежу і кнігі развярнулі. Кожны вечар яго водзяць на допыты, на якіх з крыкам і матам прапануюць выехаць у Польшчу або сядзець усё жыццё».

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot

Паведаміць пра затрыманне, а таксама атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне @ViasnaSOS, @SosViasna
199 views16:21
Ашу / Түсініктеме