Колькасць беларускіх палітвязняў і арыштаваных па палітычна матываваных крымінальных справах павялічваецца з кожным днём.
У кастрычніку 2020 года сваякі палітвязняў ініцыявалі і стварылі агульную суполку
«Вызваленне-2020», якая дазваляе наладзіць камунікацыю паміж роднымі зняволеных, абмяркоўваць розныя актуальныя праблемы і пытанні, дапамагаць і падтрымліваць адзін аднаго.
Галоўная мэта ініцыятывы — накіраваць сумесныя высілкі для вызвалення ўсіх тых, хто апынуўся за кратамі за свае палітычныя погляды, данесці іх голас да беларускага і міжнароднага грамадства, умацаваць і пашырыць салідарнасць з вязнямі.
Удзельнікі суполкі заклікаюць родных далучацца да ініцыятывы праз Telegram-бот @viazni2020_bot, паведаміўшы прозвішча вашага зняволенага сваяка, альбо электронную пошту viazni2020@gmail.com.
У суполку
запрашаюцца блізкія ўсіх абвінавачаных па палітычна матываваных крымінальных справах у Беларусі.