Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар 20

2021-10-04 23:13:02
Спіс затрыманых па крымінальнай справе за каментары з нагоды гібелі Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ

З 29 верасня па 1 кастрычніка ў розных гарадах Беларусі прайшлі масавыя затрыманні людзей, якія пакідалі каментары ў інтэрнэце з нагоды гібелі ў мінскай кватэры Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. У дачыненні да затрыманых узбуджаны крымінальныя справы па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

Па звестках на 4 кастрычніка, было затрымана больш за 110 чалавек — лічба ўвесь час удакладняецца. Большасць затрыманых не выйшла на волю праз 72 гадзіны пасля затрымання, сваякі часткі з іх дагэтуль не ведаюць месцазнаходжанне сваіх родных.

Спіс затрыманых bit.ly/3ivXPTZ

Калі вам вядома пра іншых затрыманых па дадзенай крымінальнай справе, калі ласка, паведамляйце на @spring96info, у бот @Viasna_bot ці на электронную пошту viasna@spring96.org. Таксама просім паведамляць, калі кагосьці са спісу ўжо вызвалілі, перавялі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванні.
212 views20:13
Ашу / Түсініктеме
2021-10-04 23:12:40
#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

Старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі даслаў ліст з-за кратаў. У ім праваабаронца распавёў пра быт, прачытаныя кнігі і прагледжаныя тэлеперадачыі падзяліўся тым, што яго засмуціла ў турме;

Мэр Парыжу і палітычная дзеячка Анн Ідальга накіравала ліст у падтрымку Алеся, які з’яўляецца ганаровым грамадзянінам сталіцы Францыі;

Валянцін Стэфановіч у лістах да жонкі распавёў пра свой побыт у СІЗА — як удасканальвае навыкі выкладчыка, пра адчуванне падтрымкі з волі і чаму цэнзар не прапусціў з «Валадаркі» яго малюнкі;

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка атрымаў шмат віншаванняў з Днём Народзінаў ад неабыякавых людзей і адказаў на іх — «Застаюся з галоўным — сваім сумленнем і праўдай»;

Таццяна Ласіца адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні;

Прайшоў год з моманту затрымання Андрэя Чапюка. Увесь гэты час Андрэй утрымліваецца ў СІЗА за сваю мірную праваабарончую дзейнасць і дапамогу рэпрэсаваным людзям.
219 views20:12
Ашу / Түсініктеме
2021-10-04 23:12:12
На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць сем палітзняволеных:

Алег Кулеша
Андрэй Пятроўскі
Аляксандр Целяшман
Арцём Федасенка
Дзяніс Хазей
Ілля Трахтэнберг
Яўген Бабак

Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць і праз Майстэрню паштовак.

Таксама палітвязням можна дасылаць тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або патэлефанаваць па нумару тэлефона 166 і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
231 views20:12
Ашу / Түсініктеме
2021-10-04 22:34:18
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”.

...Алесь Бяляцкі: “Моцна мяне засмуціла смерць Алеся Разанава. Ён — вялікі беларускі паэт”
Старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі даслаў ліст з-за кратаў. У ім праваабаронца распавёў пра быт, прачытаныя кнігі і прагледжаныя тэлеперадачы і падзяліўся тым, што яго засмуціла ў турме...

http://harodniaspring.org/be/news/18184
237 views19:34
Ашу / Түсініктеме
2021-10-04 22:26:20
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Леанід Судаленка: "Прыемна чуць, як сведкі на судзе кажуць "дзякуй", звяртаючыся да мяне ў клетку".

Палітзняволеныя праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка і валанцёрка Таццяна Ласіца ўтрымліваюцца за кратамі ў гомельскім СІЗА-3 амаль ужо дзевяць месяцаў. З трэцяга верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля ў закрытым рэжыме адбываецца суд над імі і яшчэ адной валанцёркай Марыяй Тарасенка...

http://harodniaspring.org/be/news/18185
231 views19:26
Ашу / Түсініктеме
2021-10-04 22:21:58
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Каляндар Гарадзеншчыны.
http://harodniaspring.org/be/news/356

4 кастрычніка

280 гадоў таму (1741) – У в. Галаскоў (Івана-Франоўская вобл., Украіна) нарадзіўся Францішак Карпінскі, паэт-сентыменталіст, асьветнік. Жыў у сваім маёнтку Хорашаўшчына (Сьвіслацкі р-н).

5 гадоў таму (2016) – У Слоніме памёр Іван Шэга, беларускі лекар, грамадзка-палітычны актывіст, сябра партыі БНФ. Пахаваны на Чапялёўскіх могілках у Слоніме.

http://harodniaspring.org/be/news/18177
249 views19:21
Ашу / Түсініктеме
2021-10-03 22:07:34
Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

Жоўтыя біркі, кайданкі, татальны кантроль: як ціснуць на «палітычных» у СІЗА і калоніях з дапамогай прафулікаў

Як мінімум 103 чалавекі асуджаныя за верасень па «пратэсных» крымінальных справах

У «справе Ціханоўскага» змяніўся суддзя. Што вядома пра яго і ці будзе справа разглядацца з пачатку?

ШІЗА, пазбаўленне перадач і спатканняў, знішчэнне лістоў — як ціснуць у калоніі на асуджанага да 11 гадоў палітвязня Ціхана Осіпава

Па «пратэсных» артыкулах за год у калоніі адправілі мінімум 439 чалавек: гадавіна першага «палітычнага» прысуду ў лічбах

13 затрыманых па «справе Рабочага руху». Што пра іх вядома і ў чым іх вінавацяць?

Экстрэмізм у асабістых перапісках, удзел у Маршах і відэа на фоне картэжу Лукашэнкі: за што кідалі на «суткі» беларусаў у верасні
220 views19:07
Ашу / Түсініктеме
2021-10-03 22:06:59 Идея для полезных выходных: пройти за пару часов курс о твоих правах от международной правозащитной организации

Образование в области прав человека играет ключевую роль в формировании уважения этих прав и свобод. Поэтому будет полезно пройти курс (или несколько!) от признанных экспертов в сфере защиты прав человека.

Amnesty International запустили на русском языке онлайн-курс «Право на выражение протеста».
На курсе вы узнаете:
На что распространяется ваше право на выражение протеста;
Как выражение протеста защищается в международном праве;
Какие есть препятствия на пути к реализации права на выражение протеста.

Длительность курса: 2.5 часа.
Пройти курс в любое удобное время можно по ссылке http://surl.li/aiayh

Еще больше полезных курсов о правах человека доступны в приложении Amnesty Academy:
- в App Store: https://apps.apple.com/us/app/human-rights-academy/id1534113236
- в Google Play: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.amnesty.academy

Источник: Human Constanta
219 views19:06
Ашу / Түсініктеме
2021-10-03 22:06:23
Калі вашыя родныя не выйшлі на волю пасля трох сутак арышту «па справе Зельцэра» — паведамляйце пра гэта «Вясне»

Праваабаронцы «Вясны» просяць паведамляць, калі вашыя блізкія, затрыманыя па справе каментароў у сацсетках пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ, не выйшлі на волю пасля 72 гадзін з моманту затрымання і пераведзеныя ў СІЗА.

Паведамляйце пра гэта ў наш тэлеграм-бот @viasna_bot ці пішыце на @spring96info
241 views19:06
Ашу / Түсініктеме
2021-10-03 22:04:18
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Экстрэмізм у асабістых перапісках, удзел у Маршах і відэа на фоне картэжу Лукашэнкі: за што кідалі на "суткі" беларусаў у верасні.

У верасні беларускія ўлады не спынілі хвалю рэпрэсій супраць беларусаў, якія працягваюць выказваць свой пратэст мірным шляхам ужо больш за год. Сілавікі працягваюць праводзіць ператрусы па крымінальных справах, а потым кідаць беларусаў за краты па адміністрацыйных пратаколах за «дробнае хуліганства» і «непадпарадкаванне міліцыянтам»...

http://harodniaspring.org/be/news/18182
236 views19:04
Ашу / Түсініктеме