Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар 22

2021-10-01 19:21:28 За верасень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 103 чалавекі

«Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя вераснеўскага маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі:

Па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 103 чалавекі — 63.11% з якіх асуджаныя па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса (арт. 369, 367, 368, 370, 391);
Ім агулам прысудзілі 120 гадоў і 1,5 месяца пазбаўлення волі, 35,5 года «хіміі» і 97 гадоў «хатняй хіміі»;
Сярод асуджаных 22 жанчыны.

Што кажуць эксперты?

«Значная частка рэзанансных крымінальных справаў разглядаецца ў закрытым ад грамадскасці судовым пасяджэнні, што яшчэ больш дэвальвуе давер да беларускага правасуддзя і вынікаў разгляду "пратэсных" справаў».

«Абвінавачваныя па "пратэсных" крымінальных справах заяўляюць пра ціск і жорсткае абыходжанне з моманту затрымання і падчас папярэдняга следства, аднак гэтыя паказанні застаюцца без дбайнай ацэнкі з боку судовай сістэмы. Пра забароненыя метады вядзення папярэдняга расследавання робіцца вядома задаўга да пачатку судовага разгляду, аднак эфектыўнай абароны заяўнікі не атрымліваюць».

«Была парушаная прэзумпцыя невінаватасці ў адносінах да палітзняволенага старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага — у эфіры "Беларусь-1" вядучая Ксенія Лебедзева назвала яго жулікам».

Справаздача цалкам bit.ly/3A3csnE
215 views16:21
Ашу / Түсініктеме
2021-10-01 19:21:16
Па дадзеных на 11:00 «Вясне» вядомыя прозвішчы 84 затрыманых 29-30 верасня ў Беларусі.

Большасць затрыманняў звязаная з каментаваннем у сацсетках пастоў пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ
— СМІ паведамлялі, што ў межах арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса супрацоўнікі КДБ затрымлівалі дзясяткі людзей па ўсёй краіне.

Хроніка палітычнага пераследу 30 верасня bit.ly/3CRk12G

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot

Паведаміць пра затрыманне, а таксама атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне @ViasnaSOS, @SosViasna
204 views16:21
Ашу / Түсініктеме
2021-10-01 19:21:07
Год таму Алесь Бяляцкі і «Вясна» былі ўганараваныя прэстыжнай міжнароднай прэміяй «За годны лад жыцця-2020»

1 кастрычніка 2020 года шведскі фонд «Right Livelihood Award Foundation» назваў лаўрэатаў прэміі «За годны лад жыцця-2020». Сярод чатырох лаўрэатаў — беларускі праваабаронца, старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі. Гэта вядомая міжнародная ўзнагарода, якую яшчэ называюць альтэрнатыўнай нобелеўскай прэміяй. Ёй упершыню быў уганараваны грамадзянін Беларусі.

Каментуючы ўручэнне міжнароднай прэміі Алесь сказаў:

— Прэмія, якой мяне ўганаравалі ў гэты драматычны для гісторыі Беларусі момант, з’яўляецца важнай падтрымкай для ўсяго беларускага грамадства, якое сёння хоча дэмакратычных зменаў, якое дабіваецца, каб правы чалавека ў Беларусі шанаваліся і выконваліся.

Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 і з гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні. Акрамя яго за кратамі знаходзяцца яшчэ шэсць «вясноўцаў» — Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца.
216 views16:21
Ашу / Түсініктеме
2021-10-01 19:01:45
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускі Хельсінкскі Камітэт.

Падставай для ліквідацыі стала «грубае парушэнне заканадаўства» з боку БХК. Паводле заявы, Міністэрствам юстыцыі ў выніку следчых дзеянняў у неназванай крымінальнай справе былі атрыманыя дакументы на двух чалавек, якім БХК нібыта аплаціў ганарары за «паслугі ў доўгатэрміновым назіраньні за выбарамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 2020 году».

http://harodniaspring.org/be/news/18179
219 views16:01
Ашу / Түсініктеме
2021-10-01 18:53:41
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Польшча падоўжыла рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю.

Сейм Польшчы зацвердзіў рашэнне ўрада пра падаўжэнне надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю. Раней свой подпіс на дакуменце паставіў прэзідэнт краіны Анджэй Дуда.
За падаўжэнне рэжыму яшчэ на 60 дзён прагаласавалі 237 дэпутатаў, супраць былі 179, устрымаўся 31...

http://harodniaspring.org/be/news/18178
213 views15:53
Ашу / Түсініктеме
2021-10-01 18:49:58
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Каляндар Гарадзеншчыны.
http://harodniaspring.org/be/news/356

1 кастрычніка

Міжнародны дзень музыкі.

Міжнародны дзень сталых людзей.

http://harodniaspring.org/be/news/18177
219 views15:49
Ашу / Түсініктеме
2021-09-30 23:25:04
У Беларусі +12 новых палітвязняў.

Гэта Ігар Адаменкаў, Вадзім Ермаловіч, Андрэй Ізотаў, Яўген Кіслейка, Вадзім Ермашук, Ігар Пятран, Мікалай Слёз, Мікіта Прысталенка, Віталь Жук, Сяргей Банькоў, Вячаслаў Савічаў і Дзяніс Сяргееў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі bit.ly/3D15Bx2

Спіс усіх палітвязняў Беларусі bit.ly/306kkW9
238 views20:25
Ашу / Түсініктеме
2021-09-30 23:24:50
Па дадзеных на 20:15 «Вясне» вядомыя прозвішчы 51 затрыманага 29-30 верасня ў Беларусі.

Большасць затрыманняў звязаная з каментаваннем у сацсетках пастоў пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ
— СМІ паведамлялі, што ў межах арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса супрацоўнікі КДБ затрымалі каля 50 чалавек.

Хроніка палітычнага пераследу 30 верасня bit.ly/3CRk12G

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot

Паведаміць пра затрыманне, а таксама атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне @ViasnaSOS, @SosViasna
227 views20:24
Ашу / Түсініктеме
2021-09-30 23:24:05 «Муж шапнуў: «Гэта КДБ». Як затрымліваюць беларусаў за каментары

Аляксею Сянько — 36-гадовы рабочы са Слоніма. Увечары 29 верасня па яго прыйшлі з Камітэта дзяржбяспекі, пасля ў кватэры прайшоў ператрус.

«Я пазваніла мужу, ён спачатку не браў, пасля кажа: не магу размаўляць. Мы пайшлі дадому, падыходзім, а там тыя трое Аляксея ўжо выводзяць. Ён паспеў мне шапнуць: гэта КДБ, — расказала яго жонка @nashaniva. — Муж сказаў, мяркуе па яго прыйшлі за каментары.

Вобшук адбыўся каля 11 вечара. Тады паказалі пасведчанні — сапраўды КДБ. Супрацоўнікі сказалі, што заведзеныя дзве справы: адна па артыкулу 369, абраза прадстаўніка ўлады, другую не памятаю. Але, як я зразумела, справы завялі не на Аляксея, а агулам.

Лёша актывіст, любіць каментары пісаць. Але я бачыла, што ён пісаў у мясцовай суполцы — там няма ніякіх абразаў».

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot

Паведаміць пра затрыманне, а таксама атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне @ViasnaSOS, @SosViasna
1 view20:24
Ашу / Түсініктеме
2021-09-30 23:23:45
Нагадваем кантакты «Вясны» на выпадак затрыманняў

Паведамляйце пра выпадкі затрыманняў нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna

Чат дапамогі сваякам затрыманых ад валанцёраў «Вясны»: @help_people_belarus

Кантакты праваабаронцаў у рэгіёнах

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»:
Telegram: @spring96info | Email: viasna@spring96.org
1 view20:23
Ашу / Түсініктеме