Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар 24

2021-09-28 22:57:02 Крымінальную адказнасць за заклік да санкцый збіраюцца пастрожыць: цяпер максімум — 7 гадоў, а будзе 12

Законапраект аб змяненні Крымінальнага кодэкса ўнесены ў Палату прадстаўнікоў дэпутатам Алегам Белаконевым. У ім артыкул 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі будзе выкладзены ў новай рэдакцыі. Калі закон ухваляць абедзве палаты парламента, то за заклікі да санкцый будуць пагражаць куды большыя тэрміны.

Параўнайце, як караюць і як прапануюць караць паводле арт. 361 «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

Ч. 1 «Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрады дзяржаве, або ўчынення акта тэрарызму ці дыверсіі, або ажыццяўленне дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, або здзяйсненне іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі».

Было: пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў
Стане: пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў

Ч. 2 «Заклікі, звернутыя да замежнай дзяржавы, замежнай або міжнароднай арганізацыі, учыніць дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства».

Было: пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў
Стане: пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў

Ч. 3 «Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў».

Было: пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў
Стане: пазбаўленне волі на тэрмін ад 4 да 12 гадоў
128 views19:57
Ашу / Түсініктеме
2021-09-28 22:53:50 Пытанне смяротнага пакарання ў Беларусі, магчыма, пазней вынясуць на асобны рэферэндум

Пра гэта сёння заявіў старшыня канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч.

Паводле ягоных словаў, смяротнае пакаранне — вельмі адчувальная тэма ў грамадстве, таму спачатку трэба ўсё дасканала вывучыць, каб пасля паставіць пытанне на рэферэндуме. Цяпер жа пытанне адмены смяротнага пакарання прызнана немэтазгодным.

Беларусь — адзіная краіна Еўропы, дзе ўжываецца такое пакаранне.

Падрабязнасці bit.ly/3kKLSey
133 views19:53
Ашу / Түсініктеме
2021-09-28 22:53:14
Яшчэ двое «азотаўцаў» на волі

Як стала вядома праваабаронцам, затрыманы пасля начной змены 23 верасня ў цэху «Аміяк-3» Андрэй Башан і супрацоўнік «Хімвалакно» Вадзім Яфіменка цяпер на волі.

Раней паведамлялася, што яны ў СІЗА КДБ па справе «справе Рабочага руху», якую ўзбудзілі паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве).

13 затрыманых па «справе Рабочага руху». Што пра іх вядома і ў чым іх вінавацяць?
134 views19:53
Ашу / Түсініктеме
2021-09-28 13:27:27
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Вадзіму Ермашуку выставілі абвінавачванне.

Блогеру Вадзіму Ермашуку выставілі абвінавачванне. Віну ён не прызнаў, адзначае тэлеграм-канал «Право имеют».
Цяпер ён афіцыйна праходзіць па двух крымінальных артыкулах — 368-м («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь») і 370-м («Здзек над дзяржаўнымі сімваламі»). Віну па абодвух артыкулах ён не прызнаў...

http://harodniaspring.org/be/news/18169
212 views10:27
Ашу / Түсініктеме
2021-09-28 13:24:29
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”.

17 верасня распачалася кампанія салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі “Вясны” - #FreeViasna. Сабралі навіны за тыдзень пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.
Паведамляе сайт Праваабарочага Цэнтру "Вясна".
У ААН 24 верасня на 48-ай сесіі Савета па правах чалавека адбыўся інтэрактыўны дыялог па Беларусі...

http://harodniaspring.org/be/news/18168
246 views10:24
Ашу / Түсініктеме
2021-09-28 13:21:50
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Алесь Пушкін адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

Мастак, палітвязень Алесь Пушкін адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Пра гэта паведамляе Беларуская рада культуры са спасылкай на ліст творцы.
Таксама Пушкін напісаў, што яму давялося правесці пяць сутак у карцары...

http://harodniaspring.org/be/news/18167
248 views10:21
Ашу / Түсініктеме
2021-09-28 13:19:27
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Каляндар Гарадзеншчыны.
http://harodniaspring.org/be/news/356

28 верасьня

85 гадоў таму (1936) – Нарадзіўся Рудольф Пастухоў, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Жыў у Слоніме.

http://harodniaspring.org/be/news/18085
228 views10:19
Ашу / Түсініктеме
2021-09-27 22:38:00
Падтрымайма падпіскай тг-канал валанцёрскай службы ПЦ «Вясна».

карысныя адукацыйныя гайды;
праект «Паштоўкі ад вясноўкі»;
падкаст «Вясна прыйдзе»;
і іншыя цікавосткі.

@vsviasna
247 views19:38
Ашу / Түсініктеме
2021-09-27 22:37:53
У Беларусі +6 новых палітвязняў.

Гэта Мікіта Зімін, Дзяніс Лазоўскі, Алег Буйкевіч, Алег Хічоў, Яўген Крачкоўскі і Сяргей Думава.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі bit.ly/39GIf33

Спіс усіх палітвязняў Беларусі bit.ly/306kkW9
235 views19:37
Ашу / Түсініктеме
2021-09-27 22:37:38
#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка 23 верасня адзначыў сваё 55-годдзе. Сустракаў юбілей Леанід за кратамі;

Заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі 25 верасня адзначыў свой Дзень Народзінаў. Яму споўнілася 59 гадоў;

«Прайграў той, хто страціў надзею загадзя». Марфа Рабкова даслала ліст з-за кратаў — са здароўем у яе ўсё адносна добра, з сукамерніцамі жывуць дружна і ва ўсім адна адной дапамагаюць;

Валянцін Стэфановіч: «Я ведаю, што вы робіце ўсё, што ў вашых сілах у нашую падтрымку». Праваабаронца шмат чытае, пошту атрымлівае нерэгулярна, але ўпэўнены, што яго падтрымлівае шмат людзей на волі;

Адкрыты ліст «вясноўцам»: «Жадаю перамогі справядлівасці і хутчэйшага вяртання на волю!». У межах ініцыятывы «Адкрыты ліст вясноўцам» публікуем вялікі ліст Дзяніса, адрасаваны ўсім зняволеным праваабаронцам «Вясны».

Агляд навінаў пра зняволеных «вясноўцаў» bit.ly/3ugvzt1
206 views19:37
Ашу / Түсініктеме