Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар 23

2021-09-30 23:23:25
Пасля выбараў Следчы камітэт завёў больш за 5 тысяч крымінальных спраў, звязаных з пратэстамі

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на намесніка кіраўніка СК Алега Шандаровіча.

Больш за 40% спраў былі заведзеныя за абразы і паклёп у інтэрнэце, яшчэ каля 25% — за псаванне маёмасці і менш за 3% спраў звязаныя з рэальным ужываннем гвалту.
2 views20:23
Ашу / Түсініктеме
2021-09-30 23:10:43
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Палітвязнямі прызнаныя яшчэ 12 чалавек.

30 верасня правабаронцы прызналі яшчэ 12 чалавек палітвязнямі. Сярод іх і гарадзенец Вадзім Ермашук (на фота). Напомнім, што ён узяты пад варту па абвінавачванні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў і абразе прэзідэнта (артыкулы 370, 368 Крымінальнага Кодэксу)...

http://harodniaspring.org/be/news/18176
16 views20:10
Ашу / Түсініктеме
2021-09-30 19:05:33
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Па "пратэсных" артыкулах за год у калоніі адправілі мінімум 439 чалавек: гадавіна першага "палітычнага" прысуду ў лічбах/

Роўна год таму, 29 верасня 2020 года, ў Беларусі быў вынесены першы палітычна матываваны прысуд за падзеі, звязаныя з прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй. У той дзень у судзе Маладзечанскага раёна Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева асудзілі па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса...

http://harodniaspring.org/be/news/18173
230 views16:05
Ашу / Түсініктеме
2021-09-30 19:01:52
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Бацькаўшчына гэта...

умныя весткі з Беларусі, гэта на жаль не навіна. У мінулую пятніцу ўлады развязалі Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына”, арганізацыю якая па меры сваіх магчымасцяў старалася працаваць з беларусамі, якія апынуліся па-за межамі Беларусі. Дыктатура лукашызму бязлітасная да ўсіх праяваў беларускасці. Хачу зараз нагадаць сваё выступленне на чацвёртым З’ездзе беларусаў свету „Бацькаўшчына”, ў ліпені 2005 года.

http://harodniaspring.org/be/news/18175
217 views16:01
Ашу / Түсініктеме
2021-09-29 22:10:47
У Беларусі +4 новыя палітвязні.

Гэта Аляксей Бычкоўскі, Дзмітрый Падрэз, Яўген Харашкевіч і Валерый Богдан.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі bit.ly/3AWa977

Спіс усіх палітвязняў Беларусі і іх гісторыі bit.ly/306kkW9
221 views19:10
Ашу / Түсініктеме
2021-09-29 22:10:28
Па "пратэсных" артыкулах за год у калоніі адправілі мінімум 439 чалавек: гадавіна першага "палітычнага" прысуду ў лічбах

Роўна год таму, 29 верасня 2020 года, ў Беларусі быў вынесены першы палітычна матываваны прысуд за падзеі, звязаныя з прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй. У той дзень у судзе Маладзечанскага раёна Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева асудзілі па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса за супраціў супрацоўнікам АМАПу падчас патасоўкі з сілавікамі на акцыі 19 чэрвеня, на якой АМАПавец дастаў пісталет. Суддзя пакарала іх пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму: Пяскова — на тры гады і тры месяцы, а Еўсцігнеева — на тры гады.

29 верасня мінулага году колькасць палітзняволеных у Беларусі складала 73 чалавекі, за год гэтая лічба ўзрасла амаль у дзесяць разоў. Колькі чалавек асудзілі па крымінальных "пратэсных" артыкулах, колькі адправілі ў калоніі, самыя суровыя прысуды за год — "Вясна" прыводзіць лічбы крымінальнага палітычнага пераследу за год.

Чытаць падрабязнасці па спасылцы.
218 views19:10
Ашу / Түсініктеме
2021-09-29 22:08:28
Заблакаваны доступ да сайта «Камсамольскай праўды ў Беларусі»

Учора журналісты выдання ўзялі каментар у аднакласніцы забітага Андрэя Зельцэра. Гэта выклікала хвалю абурэння і абраз у праўладных тэлеграм-каналах.

Цяпер сайт не адкрываецца ні ў Беларусі, ні за мяжой. На яго месцы — стандартная заглушка Мінінфарма.

Крыніца: @nashaniva
215 views19:08
Ашу / Түсініктеме
2021-09-29 21:30:33
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Ігара Банцэра адпраўляюць у калонію.

Рашэнне аб пераводзе прыняў суд Чыгуначнага раёну Віцебску 29 верасня. Банцэру прысудзілі 1 месяц і 25 дзён калоніі агульнага рэжыму. Суд быў выяздны, праходзіў у будынку папраўчай установы адкрытага тыпу нумар 9 Віцебска, дзе Банцэр адбывае пакаранне з 17 чэрвеня. Паседжанне праходзіла фактычна ў закрытым рэжыме. Справу разглядаў суддзя Алексіенка, пракурор — Краўцоў...

http://harodniaspring.org/be/news/18171
210 views18:30
Ашу / Түсініктеме
2021-09-29 21:18:23
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Каляндар Гарадзеншчыны.
http://harodniaspring.org/be/news/356

29 верасьня

130 гадоў таму (1891) – У в. Бацэвічы (Клічаўскі р-н) нарадзіўся Аркадзь Смоліч, беларускі нацыянальна-дзяржаўны дзеяч БНР, вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, географ, картограф. У лістападзе-сьнежні 1918 г. па даручэньні ўраду БНР працаваў у Гародні.

http://harodniaspring.org/be/news/18085
203 views18:18
Ашу / Түсініктеме
2021-09-28 22:58:14
У Беларусі ўжо больш за 700 палітвязняў.

Сёння палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 11 чалавек — затрыманыя прадстаўнікі «Рабочага Руху». Гэта Сяргей Шэлест, Андрэй Пагерыла, Уладзімір Жураўка, Валянцін Цераневіч, Дзмітрый Елісееў, Святлана Зыль, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Максім Саковіч, Ганна Аблаб і Аляксандр Капшуль.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі bit.ly/3zO2iaq

Спіс усіх палітвязняў Беларусі bit.ly/306kkW9
125 views19:58
Ашу / Түсініктеме