Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар 18

2021-10-06 21:41:15
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Ператрусы, ліквідацыя апошніх праваабарончых арганізацый Беларусі: хроніка пераследу 5 кастрычніка.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за аўторак, пятага кастрычніка. Рэпрэсіі не спыняюцца: беларусаў па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ліквідуюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

http://harodniaspring.org/be/news/18189
59 views18:41
Ашу / Түсініктеме
2021-10-06 21:37:25
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Дапамога сям'і палітвязня Канстанцін Поляк.

Канстанцін Поляк - гарадзенец, асуджаны на тры гады «хіміі» за «гвалт у дачыненні да міліцыянта» — яго звінавацілі ў тым, што ён ударыў супрацоўніка ДАІ, які хацеў яго затрымаць за «арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства»...

http://harodniaspring.org/be/news/18190
66 views18:37
Ашу / Түсініктеме
2021-10-06 21:29:14
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Каляндар Гарадзеншчыны.
http://harodniaspring.org/be/news/356

6 кастрычніка

145 гадоў таму (1876) – У в. Асташына (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Ян Булгак, фотамастак, этнограф, краязнавец.

http://harodniaspring.org/be/news/18177
72 views18:29
Ашу / Түсініктеме
2021-10-05 21:15:13
У Брэсце і Гродне зафіксаваны значны рост захворвання на кавід

Па стане на 5 кастрычніка ў дзвюх гарадскіх бальніцах Брэста шпіталізавана 1300 пацыентаў з пнеўманіямі, з якіх 49 чалавек знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

«Усе гэтыя 49 пацыентаў не прышчэпленыя. Гэты факт пераконвае, што менавіта імунізацыя ўсіх слаёў насельніцтва застаецца найбольш эфектыўным спосабам барацьбы з каранавірусам», — паведаміў кіраўнік Брэста Аляксандр Рагачук.

У Гродне палова пацыентаў інфекцыйнай бальніцы ў цяжкім стане. Як перадае мясцовы тэлеканал «Гродна. Плюс», апошнія два тыдні ў медыкаў аўрал.

«Наша койка не пустуе. Яна запатрабаваная. На месца выпісаных пацыентаў вечарам будзе новы пацыент. І мы нават не ведаем, у якім стане, магчыма, ён будзе ў больш цяжкім», — распавяла галоўны доктар Наталля Малышка.
80 views18:15
Ашу / Түсініктеме
2021-10-05 21:14:58
За год колькасць палітвязняў у Беларусі павялічылася амаль у 9,5 разоў

5 кастрычніка 2020 года ў Беларусі налічвалася 77 палітвязняў.

5 кастрычніка 2021 года ў Беларусі налічваецца 728 палітвязняў.

651 новы палітвязень за 365 дзён.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі bit.ly/306kkW9
80 views18:14
Ашу / Түсініктеме
2021-10-05 21:14:43
У Беларусі +6 новых палітвязняў.

Гэта Віктар Прусаў, Канстанцін Міхальцоў, Арсеній Шчарбінін, Мікіта Фільчук, Павел Камінскі і Андрэй Навіцкі.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі bit.ly/3uKn9KF

Спіс усіх палітвязняў Беларусі bit.ly/306kkW9
79 views18:14
Ашу / Түсініктеме
2021-10-05 21:13:23
У Беларусі ліквідавалі праваабарончую арганізацыю «Прававая ініцыятыва»

«Вясна» збірае спіс арганізацый, якія патрапілі ў махавік рэпрэсій, і распавядае, як у Беларусі закрываюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці bit.ly/3rQXjmO
71 views18:13
Ашу / Түсініктеме
2021-10-05 21:13:16 Шмат каго з затрыманых па «справе Зельцэра» перавялі ў жодзінскую турму — родныя не могуць перадаць ім перадачы

Сёння сваякі затрыманых паспрабавалі перадаць родным перадачы, але іх не прынялі, спасылаючыся на каранцін. Людзі прыязджалі з перадачамі з розных гарадоў Беларусі, але безвынікова. Па інфармацыі родных, у большасці з затрыманых няма сродкаў гігіены і цёплых рэчаў.

Колькі будзе доўжыцца каранцін супрацоўнікі следчай турмы не паведамляюць.

Калі вам вядома пра іншых затрыманых па дадзенай крымінальнай справе, калі ласка, паведамляйце на @spring96info, у бот @Viasna_bot ці на электронную пошту viasna@spring96.org. Таксама просім паведамляць, калі кагосьці са спісу ўжо вызвалілі, перавялі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванні.
79 views18:13
Ашу / Түсініктеме
2021-10-05 21:13:07
«Вясна» ўвайшла ў шорт-ліст нідэрландскай прэміі «Цюльпан правоў чалавека»

«Вясна» сярод дванаццаці праваабарончых арганізацый і актывістаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст міжнароднай прэміі «Цюльпан правоў чалавека» за 2021 г., якую ладзіць урад Каралеўства Нідэрланды. Арганізатары прэміі высока ацанілі ўнёсак «Вясны» ў «дапамогу затрыманым удзельнікам акцый пратэсту і іх сем'ям» і «развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі».

Сярод іншых кандыдатаў, якія трапілі ў шорт-ліст, — праваабарончыя групы і актывісты з Украіны, Расіі, Францыі, Егіпта, Уганды, Паўднёвага Судана, Камеруна, Нікарагуа, Філіпін і Венесуэлы.

«Цюльпан правоў чалавека» — штогадовая прэмія ўрада Нідэрландаў, якая ганаруе праваабаронцаў за іх працу па прасоўванні і абароне правоў чалавека ва ўсім свеце, а таксама асвятленне сумежных праблем. Прэмія ўручаецца штогод, пачынаючы з 2008 года. Пераможца атрымлівае прыз у памеры 100 000 еўра і бронзавую скульптуру ў форме цюльпана.

Падрабязнасці bit.ly/3Ac0KqW
80 views18:13
Ашу / Түсініктеме
2021-10-05 21:12:48
Праваабарончы цэнтр «Вясна» працягвае збор і дакументаванне фактаў катаванняў у Беларусі

Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце на:

Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org
84 views18:12
Ашу / Түсініктеме