Get Mystery Box with random crypto!

27 верасня ў Ваўкавыску затрымалі выкладчыка курсаў «Мова Нано | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

27 верасня ў Ваўкавыску затрымалі выкладчыка курсаў «Мова Нанова» і гісторыка Андрэя Коласа. У дом уламілася сямёра сілавікоў са шчытамі і зброяй.

Па інфармацыі @euroradio, фармальная нагода для візіту — праверка паляўнічай зброі. Хлопца затрымалі і пасля суда пасадзілі на 10 сутак.

«Прынялі ў РУУС, дзе ўжо была загатоўка — бяскрыўдны кліп, які Андрэй размясціў у сваіх сацсетках у 2018 годзе з маленькімі лагатыпам сайта, які прызналі экстрэмісцкім у 2021-м! — абураюцца сябры гісторыка. — Андрэя пасадзілі ў камеру з дробным зладзюжкам і бяздомным. З перадачы прынялі толькі рэчы. Ежу і кнігі развярнулі. Кожны вечар яго водзяць на допыты, на якіх з крыкам і матам прапануюць выехаць у Польшчу або сядзець усё жыццё».

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot

Паведаміць пра затрыманне, а таксама атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне @ViasnaSOS, @SosViasna