Get Mystery Box with random crypto!

Год таму, 2 кастрычніка, у Мінску супрацоўнікі ГУБАЗ затрымалі | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Год таму, 2 кастрычніка, у Мінску супрацоўнікі ГУБАЗ затрымалі валанцёра «Вясны» Андрэя Чапюка.

9 кастрычніка яму прад'явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – «Удзел у масавых беспарадках», а 28 студзеня супраць яго і яшчэ некалькіх чалавек была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэксу — «Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме».

Увесь гэты год Андрэй утрымліваецца ў СІЗА-1 за сваю мірную праваабарончую дзейнасць і дапамогу рэпрэсаваным людзям.

Падтрымайце хлопца лістамі і паштоўкамі:
-СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Андрэю Сяргеевічу Чапюку
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn