Get Mystery Box with random crypto!

​​ Вам адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы па факце ката | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

​​ Вам адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы па факце катаванняў? Дашліце копію пастановы праваабаронцам

Напрыканцы лета СК заявіў аб адмове праводзіць расследаванне катаванняў у ізалятарах на Акрэсціна ў жніўні 2020 года. Па большай частцы выпадкаў, вядомых праваабаронцам, ніхто не высвятляў асобы і не апытваў датычных да катаванняў супрацоўнікаў сілавых ведамстваў; не збіраліся доказы вінаватасці пэўных асобаў у катаваннях і іншых службовых злачынствах.

Што прапануюць праваабаронцы?
- Калі вы падавалі заяву на катаванні ці бесчалавечае абыходжанне з боку сілавікоў пасля падзеяў жніўня 2020 года, атрымалі адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і ў вас ёсць копія пастановы, запоўніце кароткую форму.

- Калі ў вас няма копіі пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, то яе можна атрымаць у СК асабіста ці па пошце. Юрысты «Вясны» дапамогуць скласці неабходны запыт у СК, а таксама абскардзіць адмову.

- Калі вы гатовыя распавесці пра сваю гісторыю затрымання і катаванняў у адносінах да вас (публічна ці канфідэнцыйна) — звяжыцеся з камандай дакументавання праз тэлеграм-акаўнт @viasnadoc.

Падрабязнасці bit.ly/3BZIbrT

Кожная адмова Следчага камітэта можа зрабіцца доказам здзяйснення злачынства. Дапамажыце нам сабраць гэтыя доказы!