Get Mystery Box with random crypto!

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронц | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч і Валянцін Стэфановіч — больш за 100 дзён за кратамі. Нягледзячы на гэта, «вясноўцы» застаюцца непахіснымі ў сваіх поглядах і каштоўнасцях нават за кратамі;

Уладзімір Лабковіч адзначыў сваё 43-годдзе за кратамі — прадстаўнікі розных праваабарончых арганізацый павіншавалі яго са святам, а калегі распавялі пра місіі па назіранні, у якіх удзельнічаў Уладзімір.

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова ўжо больш за 400 дзён за кратамі — за больш чым год у зняволенні праваабронца схуднела на 20 кілаграмаў, перахварэла на кавід, страціла бацьку і бабулю;

Вынясенне прысуду па справе Леаніда Судаленкі, Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенка адкладзена. Калі суддзя Салоўскі агучыць прысуд праваабаронцам — пакуль невядома;

Працягваем збіраць адкрытыя лісты ў падтрымку зняволеных «вясноўцаў» — дасылайце вашыя лісты салідарнасці на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info.