Get Mystery Box with random crypto!

Як падтрымаць зняволеных “вясноўцаў” ды іншых палітвязняў? 1. | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Як падтрымаць зняволеных “вясноўцаў” ды іншых палітвязняў?

1.
Амаль кожны палітзняволены скажа, што лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Таму падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі нашым калегам.
Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сервісы:
• Майстэрню паштовак салідарнасці
• Ініцыятыву “Вклеточку”
• письмо.бел

Пра што і як пісаць палітвязням?

2. Яшчэ адзін спосаб патрымаць сядзельцаў у СІЗА – даслаць пасылку з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных.

Можна пакласці ў пасылку: гарэхі, курагу, фінікі, цукаты, цукеркі, зефір, мармелад, пасцілу, халву, шакалад, печыва, сухары, апельсіны, мандарыны, грушы, яблыкі, лімоны, каву любую, чай ліставы, суп, бульбу і макароны хуткага прыгатавання, вяленае мяса, каўбасу (сыравяленая, сыравэнджаная), салёнае сала, салёную рыбу, сыр, цыбулю рэпчатую, свежую зеляніну, часнык, агуркі, памідоры, перац, канверты, маркі, аркушы паперы, асадкі, фламасцеры, алоўкі, сшыткі, цыгарэты, запалкі ды іншае.

Звяртаем увагу, што НЕ трэба адносіць палітзняволеным перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз.

Што ды як перадаваць палітзняволеным – дапаможнік ад “Вясны”.

3. Не менш значная падтрымка – распаўсюд інфармацыі. Мы заклікаем распавядаць пра “вясноўцаў” і іншых палітзняволеных блізкім, сябрам, калегам ды наўпрост у сацыяльных сетках. Так найбольшая колькасць людзей зможа даведацца пра гісторыі зняволеных і праявіць сваю салідарнасць з імі!

Падтрымаць палітзняволеных “вясноўцаў”:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)

Поўны спіс палітвязняў - prisoners.spring96.org