Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар 12

2021-10-21 20:33:05
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

У Беластоку пройдзе чарговая акцыя салідарнасці з Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам.

Бліжэйшую нядзелю 24 кастрычніка ў 12 гадзінаў у скверы ля помніка Ежы Папялушку пройдзе акцыя салідарнасці са зняволенымі прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам.
Лідары палякаў у Беларусі знаходзяцца ў зняволенні, ім інкрымінуюць рэабілітацыю нацызма. Па гэтым артыкуле ім пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення...

http://harodniaspring.org/be/news/18227
229 views17:33
Ашу / Түсініктеме
2021-10-20 21:12:37
Таксама на 22 кастрычніка выклікаюць на допыт жонку праваабаронцы «Вясны» з Брэста Уладзіміра Вялічкіна Маргарыту. Сам Уладзімір пасля ператрусаў з'ехаў за мяжу.

Сёння на допыце быў праваабаронца «Вясны» са Смаргоні Алесь Дзергачоў.

Хроніка палітычнага пераследу bit.ly/3m52VsJ

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot

Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне @ViasnaSOS, @SosViasna
200 views18:12
Ашу / Түсініктеме
2021-10-20 21:12:14
Палітзняволеная праваабаронца Марфа Рабкова даслала верш з-за кратаў

Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова, якую ўжо 13 месяцаў утрымліваюць пад вартай, даслала ў лісце мужу Вадзіму Жаромскаму свой верш:

«Говорят, что когда мы молчим
Это ангел тишины пролетает над нами
А я кричу, кричу, кричу
Но крик мой безмолвный.
Кричу о боли и тоске,
Кричу о том, чего никто не слышит.
Ты сердце моё возьми
Сожми
Брызнет кровь
Мёртвым не болит, а я жива.
Ангел тишины, где же ты?
Дай мне знак, утешь, согрей.
Ангел тишины, ты здесь?
Ты слышишь, я кричу!
Но нет, ты лишь тень,
Тень отлетающей души.
Она смирилась, а я нет
Кричу, пока кричу, нет сил
Уснуть мне в тишине,
Мой ангел, где же ты?
Я иду, я терпелива, я здесь
Пока живу, пока болит,
Пока кричу, кричу, кричу…
»

Падтрымайце Марфу: СИЗО-1. 220030, г. Минск, ул. Володарского, 2
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
228 views18:12
Ашу / Түсініктеме
2021-10-20 21:11:59
Калі вашых родных, затрыманых «па справе Зельцара», перавялі ў іншыя месцы зняволення — калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»

Праваабаронцы «Вясны» просяць паведамляць, калі вашыя блізкія, затрыманыя па справе каментароў у сацсетках пра гібель IT-спецыяліста Андрэя Зельцара і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, былі пераведзеныя ў іншыя месцы зняволення ці ім былі прад'яўленыя новыя абвінавачванні.

Калі ласка, паведамляйце пра гэта на @ViasnaSOS, @SosViasna, @spring96info, у бот @Viasna_bot ці на электронную пошту viasna@spring96.org
213 views18:11
Ашу / Түсініктеме
2021-10-20 21:11:53 Чаму важна перадаваць перадачы на Акрэсціна для затрыманых па адміністрацыйных справах?

На працягу года адміністрацыя ІЧУ і ЦІПа на Акрэсціна робіць усё магчымае, каб пагоршыць умовы ўтрымання для «палітычных». Арыштантам не выдаюць ні матрацаў, ні бялізны, іх не водзяць на шпацыр і ў душ. Перадачы і лісты таксама забароненыя. Камеры на Акрэсціна перапоўненыя: у чатырохмесных камерах звычайна знаходзяцца адразу 15-20 чалавек. І гэта негледзячы на тое, што большасць з арыштантаў па выхадзе з ізалятара хварэе на COVID-19. Акрамя гэтага, ужо вядома пра трох загінулых ад каранавіруса, якія заразіліся ім пакуль адбывалі «суткі». «Вясна назірае» тлумачыць, што неабходна перадаваць на Акрэсціна і ў якіх выпадках прымаюць перадачы.

Кожны дзень у ЦІПе на Акрэсціна можна перадаваць лекі для затрыманых. Як кажуць, былыя арыштанты, «прымуць іх ці не — залежыць ад настрою дзяжурных». Але спрабаваць трэба. Лекавая передача, як і звычайная, перадаецца праз заяву, на якім у графе «назва» трэба пазначыць «лекі». Калі ў чалавека ёсць нейкае захворванне, якое патрабуе піць лекі па рацэпту, то гэты рацэпт або яго копію абавязкова трэба передаць з перадачай. Звычайныя лекі распакоўваць не трэба і лепш перадаваць з інструкцыяй. Іх трэба пакласці ў празрысты пакет і абавязкова дадаць запіску з прозвішчам, імем, імем па бацьку і датай народзінаў затрыманага. Лекі адразу да арыштантаў не трапляюць — іх выдае фельчар Акрэсціна. Калі арыштанту трэба перадаць акуляры, лінзы і раствор да іх, то лепш мець пры сабе выпіску з медыцынскай карткі ці прызначэнне лекара на выпадак, калі папросяць даказаць патрэбу. З таблетак перадаваць можна аспірын, парацэтамол, антыбіётыкі, ібупрафен, лекі ад горла і кашлю, а таксама ад ціску і г.д. Варта памятаць, што ў камерах сядзяць шмат людзей, якім таксама могуць спатрэбіцца лекі, таму перадавайце як мага больш.

Цяпер перадачу магчыма атрымаць, калі на затрыманага складаюць новы пратакол. Пасля «вызвалення» некаторых вязуць у РУУС, каб скласці новы пратакол і зноў адправіць на «суткі». На гэты час ім аддаюць усе рэчы і нават перадачы. Таму ў чалавека ёсць магчымасць трапіць у камеру з цёплымі рэчамі, ежай і сродкамі гігіены на «другі заезд». Вось як гэта апісвае былы арыштант:

«Тым не менш, сваякам ёсць сэнс перадаваць перадачу хоць бы адзін раз з неабходным адзеннем, невялікай колькасцю печыва, сухафруктаў і вады, сродкамі гігіены і наборам лекаў, бо калі чалавека павязуць афармляць на паўторны тэрмін, то ў яго будзе магчымасць пераапрануцца і паесці (у РУУС ніхто нікога карміць не будзе), а бутэльку з вадой можна будзе ўзяць з сабой – гэта досыць каштоўны прадмет, як бы смешна гэта не гучала».

Акрамя гэтага, неабходна перадаваць цёплыя рэчы, якія «можна выкарыстоўваць у якасці матрацаў ці падушак», бо нары складаюцца з металічных рэек, размешчаных уздоўж і папярок, якія ўтвараюць дзіркі памерам 10*25 сантыметраў прыблізна. Таму ні сядзець, ні ляжаць на іх немагчыма, а на целе ад іх застаюцца сінякі.
227 views18:11
Ашу / Түсініктеме
2021-10-20 21:11:30
МУС прызнала Telegram-канал «Дружины Народной Самообороны — ДНС» і Telegram-чат «ДНС чат» экстрэмісцкім фарміраваннем
211 views18:11
Ашу / Түсініктеме
2021-10-20 20:30:24
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Катажына Прыймак бароніць свае правы і сцяг з "Пагоняй".

У красавіку бягучага 2021 года на шкле вакна прыватнага дома ў Смаргоні, дзе жыве Катажына Прыймак, супрацоўнікі Смаргонскага РАУС зафіксавалі наклеены невялічкі бел-чырвона-белы сцяжок з выявай герба “Пагоня”.
Скончылася гэта складаннем пратакола аб арганізацыі Катажынай "несанкцынаванага масавага мерапрыемства ў выглядзе аднаасобнага пікетавання", за што суддзя суда Смаргонскага раёна Людміла Пятрова наклала на арганізатара штраф 870 рублёў...

http://harodniaspring.org/be/news/18226
219 views17:30
Ашу / Түсініктеме
2021-10-20 20:27:50
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Хроніка палітычнага пераследу 19 кастрычніка.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 19 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, палітвязняў кідаюць у ШІЗА і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna...

http://harodniaspring.org/be/news/18225
229 views17:27
Ашу / Түсініктеме
2021-10-19 22:08:26
Больш за 130 сутак адміністрацыйнага арышту было прызначана грамадзянам за 11-15 кастрычніка

На мінулым тыдні ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў праходзілі разгляды адміністрацыйных спраў грамадзянаў, якіх затрымлівалі і вінавацілі па розных артыкулах КаАП. Людзей прыцягвалі да адказнасці за «дробнае хуліганства», «непадпарадкаванне міліцыі» і «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Не менш за 9 чалавек было асуджана агулам да 133 дзён адміністрацыйнага арышту, яшчэ двое атрымалі штрафы — агулам 1 160 рублёў

Вынікі судовых пасяджэнняў bit.ly/3aRf267

Усё самае цікавае з адміністрацыйных працэсаў на нашым канале «Вясна Назірае»
213 views19:08
Ашу / Түсініктеме
2021-10-19 22:08:05 Затрыманым за каментары па «справе Зельцара» не перадаюць перадачы — яны ўжо больш 20 дзён без зменнай бялізны і сродкаў гігіены

Амаль усіх затрыманых за каментары па «справе Зельцара» з усёй Беларусі ўтрымліваюць у жодзінскай турме №8. Але з моманту, калі іх туды перавялі, там абвясцілі каранцін, праз які затрыманых абмежавалі ва ўсім.

Як паведамляюць сваякі затрыманых па «справе Зельцара», у жодзінскай турме №8 палітвязням не перадаюць ні перадачы, ні лісты, а да некаторых нават не пускаюць адвакатаў. Але па словах сваякоў, гэтае правіла тычыцца толькі тых, каго затрымалі менавіта за каментары. Сваякі спрабуюць дасылаць вязням пасылкі, але невядома, ці перададуць іх адразу, ці толькі пасля каранціна.

Фактычна, усе фігуранты «справы Зельцара» ўжо тры тыдні сядзяць у тым адзенні, у якім іх затрымалі, без сродкаў гігіены і цёплых рэчаў. Адказы на лісты родныя таксама не атрымліваюць, яны нават не ведаюць, ці аддаюць лісты зняволеным. Дакладную дату заканчэння карантыну ў жодзінскай турме блізкія не ведаюць, але доўжыцца ён ужо прыкладна два тыдні. Сваякам кажуць, што ён дакладна будзе дзейнічаць яшчэ да канца гэтага тыдня.

Адзіны варыянт падтрымкі палітзняволеных па гэтай справе — папаўненне асабістага рахунку вязня ў турме, каб яны маглі набыць неабходнае ў мясцовай краме. Але дакладна невядома, ці працуе «атаварка» падчас каранціну.

Інструкцыю, як зрабіць грашовы перавод на рахунак зняволенага, і іншыя формы падтрымкі можна знайсці ў Вялікім дайджэсце па дапамозе палітвязням
222 views19:08
Ашу / Түсініктеме