Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар 17

2021-10-08 19:15:51
1,5 года калоніі за абразу Лукашэнкі і міліцыянта. Якія яшчэ прысуды выносілі па дыфамацыйных артыкулах на гэтым тыдні?

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

Гамяльчанку пакаралі годам «хіміі» за каментар пра міліцыянта, што ён займаецца палітычным пераследам пратэстоўцаў і ілжэсведчыць у судзе. Гэта назвалі абразай;

Магілёўцу далі 1,5 года калоніі за слова «чмо» у адрас Лукашэнкі і слова «мразь» у адрас міліцыянта;

За 30 хвілін жыхарку Баранавічаў асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» за абразу міліцыянта;

За выраз «Такія хероі» мінчука пакаралі «хатняй хіміяй» на два гады;

Магілёўца звольнілі, а пасля прысудзілі год «хатняй хіміі» за абразу міліцыянта ў сацсетках.

«Вясна» распавядае, каго і за што за гэты тыдзень асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах bit.ly/3BrLSGh
216 views16:15
Ашу / Түсініктеме
2021-10-08 19:14:42 У дачыненні да 38-гадовага жыхара Навагрудка распачалі крымінальную справу за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» — яму пагражае да шасці гадоў калоніі

Па дадзеных Следчага камітэта, 3 кастрычніка пад відэаролікам у телеграм-канале мужчына пакінуў «каментар у падтрымку экстрэмісцкай дзейнасці і прымянення зброі».

У дачыненні да жыхара Навагрудка распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 361-4 КК (Вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а таксама іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Вечарам 6 кастрычніка падазраванага затрымалі. Ад дачы паказанняў ён адмовіўся.

Артыкул 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) — новы. Яго ўвялі ў Крымінальны кодэкс у гэтым годзе.
235 views16:14
Ашу / Түсініктеме
2021-10-08 19:12:29
Затрыманні, новая крымінальная справа супраць работнікаў TUT.BY: хроніка пераследу за 6 і 7 кастрычніка.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за шостае і сёмае кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, палітвязняў кідаюць у ШІЗА і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян...

http://harodniaspring.org/be/news/18194
227 views16:12
Ашу / Түсініктеме
2021-10-08 19:07:37
Змітра Фурманава трымаюць у ШІЗА.

Палітвязень Зміцер Фурманаў ў ШІЗА ўжо другі месяц.
Пасля вынясення прысуду Зміцер Фурманаў быў пераведзены ў "выпраўленчую" калонію №3, г.п. Віцьба, але так і не з'явіўся ў атрадзе. Палітвязень прыбыў у калонію ў жніўні і пасля каранціну быў адразу змешчаны ў ШІЗА, дзе па невядомых прычынах знаходзіцца да гэтай пары, ужо 35 дзён...

http://harodniaspring.org/be/news/18195
227 views16:07
Ашу / Түсініктеме
2021-10-08 19:02:51
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Каляндар Гарадзеншчыны.
http://harodniaspring.org/be/news/356

8 кастрычніка

30 гадоў таму (1991) – У Вільні памерла Зоська Верас (сапр. Людвіка Сівіцкая, па мужу Войцікава), беларуская пісьменьніца, грамадзка-культурная дзяячка. Пахавана на могілках Панерай. Значны час жыла ў Гародні.

http://harodniaspring.org/be/news/18177
250 views16:02
Ашу / Түсініктеме
2021-10-07 22:09:52 Чаму трэба адмяніць смяротнае пакаранне?

З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі ўжо ў дзявяты раз праходзіць адукацыйна-асветніцкі Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Праваабаронца «Вясны», каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда распавёў пра памылкі пры вынясенні смяротных прысудаў, справу братоў Косцевых і чаму смяротны прысуд — гэта катаванні родных абвінавачанага.
30 views19:09
Ашу / Түсініктеме
2021-10-07 21:00:08
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Алена Лапцёнак пра Алеся Бяляцкага: "Чалавек, які стаіць на нацыянальных каштоўнасцях і гэтым кіруецца ў сваім жыцці"

...Кіраўнік Праваабарончага цэнтру "Вясна", палітвязень Алесь Бяляцкі ўсё сваё жыццё прысвяціў адраджэнню беларускай Беларусі і змаганню за правы чалавека, піша Радыё Рацыя.
У праграмме "Госць Рацыі" сябра праваабарончага цэнтра "Вясна" Алена Лапцёнак распавяла пра Алеся Бяляцкага.
– З Алесем я знаёмая больш за 30 гадоў, калі ўпершыню прыйшла на працу на пятым курсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту навуковым супрацоўнікам у Літаратурны музей Максіма Багдановіча...

http://harodniaspring.org/be/news/18192
109 views18:00
Ашу / Түсініктеме
2021-10-07 20:57:21
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Дзяніса Івашына кінулі ў карцар.

Сваякам гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына стала вядома, што яго перавялі ў карцар.
Паводле іх звестак, там ён прабудзе 5 сутак, пасля чаго палітвязня з невядомай прычыны змесцяць на 5-дзённы каранцін. Такім чынам, журналіст 10 дзён будзе ў поўнай ізаляцыі і не зможа атрымліваць перадачы з волі...

http://harodniaspring.org/be/news/18193
113 views17:57
Ашу / Түсініктеме
2021-10-06 22:27:06
У Беларусі +73 новыя палітвязні.

Усе яны — фігуранты «справы Зельцэра».
Нагадаем, з 29 верасня па 1 кастрычніка ў розных гарадах Беларусі прайшлі масавыя затрыманні людзей, якія пакідалі каментары ў інтэрнэце з нагоды гібелі Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ.

Следчы камітэт паведаміў, што па гэтай справе затрымана 136 чалавек. У дачыненні да іх ўзбуджаныя крымінальныя справы па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі bit.ly/3Bho5c7

Спіс усіх палітвязняў Беларусі і іх гісторыі bit.ly/306kkW9

Калі вам вядома пра іншых затрыманых па дадзенай крымінальнай справе, калі ласка, паведамляйце на @ViasnaSOS, @SosViasna, @spring96info, у бот @Viasna_bot ці на электронную пошту viasna@spring96.org. Таксама просім паведамляць, калі кагосьці са спісу ўжо вызвалілі, перавялі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванні.
7 views19:27
Ашу / Түсініктеме
2021-10-06 21:48:58
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Нобелеўская прэмія міру — беларускаму народу.

Ка­лі з’я­віц­ца ў про­да­жы гэ­ты ну­мар на­ша­га тыд­нё­ві­ка, 8 каст­рыч­ні­ка да­ве­да­ем­ся, хто стаў лаў­рэ­а­там Но­бе­леў­скай прэ­міі мі­ру. У вы­лу­чэн­цах зна­хо­дзяц­ца так­са­ма і два бе­ла­ру­сы. Пер­шы з іх — Алесь Бя­ляц­кі, адзін з сім­ва­лаў бе­ла­ру­ска­га на­цы­я­наль­на­га ад­ра­джэн­ня вась­мі­дзя­ся­тых га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя, а так­са­ма су­зас­на­валь­нік бе­ла­ру­ска­га пра­ва­а­ба­рон­ча­га ру­ху, які пад яго кі­раў­ні­цтвам пер­са­на­лі­за­ваў­ся ў «Цэн­т­ры аба­ро­ны пра­воў ча­ла­ве­ка Вяс­на-96»...

http://harodniaspring.org/be/news/18191
49 views18:48
Ашу / Түсініктеме