Get Mystery Box with random crypto!

Спіс затрыманых па крымінальнай справе за каментары з нагоды г | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Спіс затрыманых па крымінальнай справе за каментары з нагоды гібелі Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ

З 29 верасня па 1 кастрычніка ў розных гарадах Беларусі прайшлі масавыя затрыманні людзей, якія пакідалі каментары ў інтэрнэце з нагоды гібелі ў мінскай кватэры Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. У дачыненні да затрыманых узбуджаны крымінальныя справы па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

Па звестках на 4 кастрычніка, было затрымана больш за 110 чалавек — лічба ўвесь час удакладняецца. Большасць затрыманых не выйшла на волю праз 72 гадзіны пасля затрымання, сваякі часткі з іх дагэтуль не ведаюць месцазнаходжанне сваіх родных.

Спіс затрыманых bit.ly/3ivXPTZ

Калі вам вядома пра іншых затрыманых па дадзенай крымінальнай справе, калі ласка, паведамляйце на @spring96info, у бот @Viasna_bot ці на электронную пошту viasna@spring96.org. Таксама просім паведамляць, калі кагосьці са спісу ўжо вызвалілі, перавялі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванні.