Get Mystery Box with random crypto!

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронц | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

Старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі даслаў ліст з-за кратаў. У ім праваабаронца распавёў пра быт, прачытаныя кнігі і прагледжаныя тэлеперадачыі падзяліўся тым, што яго засмуціла ў турме;

Мэр Парыжу і палітычная дзеячка Анн Ідальга накіравала ліст у падтрымку Алеся, які з’яўляецца ганаровым грамадзянінам сталіцы Францыі;

Валянцін Стэфановіч у лістах да жонкі распавёў пра свой побыт у СІЗА — як удасканальвае навыкі выкладчыка, пра адчуванне падтрымкі з волі і чаму цэнзар не прапусціў з «Валадаркі» яго малюнкі;

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка атрымаў шмат віншаванняў з Днём Народзінаў ад неабыякавых людзей і адказаў на іх — «Застаюся з галоўным — сваім сумленнем і праўдай»;

Таццяна Ласіца адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні;

Прайшоў год з моманту затрымання Андрэя Чапюка. Увесь гэты час Андрэй утрымліваецца ў СІЗА за сваю мірную праваабарончую дзейнасць і дапамогу рэпрэсаваным людзям.