Get Mystery Box with random crypto!

Прэзідэнт ПАРЕ Рык Дамс асудзіў рэпрэсіі супраць грамадзянскай | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Прэзідэнт ПАРЕ Рык Дамс асудзіў рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў у Беларусі

«У апошнія тыдні сітуацыя з выкананнем асноўных правоў чалавека ў Беларусі стала ўсё больш непакоіць мяне, а таксама, у шырэйшым кантэксце, Парламенцкую асамблею Рады Еўропы. Працяглыя і зусім неабгрунтаваныя турэмныя тэрміны для двух лідэраў апазіцыі — Марыі Калеснікавай, лаўрэата прэміі ПАРЕ імя Вацлава Гавела ў гэтым годзе, і Максіма Знака — шакавалі большасць людзей у Еўропе», — перадае БелаПАН.

Па словах Дамса, асабліва ён занепакоены тым, што пад вартай працягваюць заставацца сем сябраў праваабарончай арганізацыі «Вясна», якая займаецца дакументаваннем парушэнняў правоў чалавека, учыненых беларускімі ўладамі пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.

«Сярод гэтых сямі чалавек — тры лідэры "Вясны", у тым ліку Алесь Бяляцкі, яшчэ адзін лаўрэат прэміі імя Вацлава Гавела. Яны і многія іншыя па праве лічацца палітычнымі зняволенымі», — сказаў Дамс.