Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA Чарговы карны прысу | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Чарговы карны прысуд у Смаргоні.

29 кастрычніка суддзя суда Смаргонскага раёна Сяргей Боландзь абвесціў прысуд у дачыненні да жыхара Смаргоні Дзмітрыя Дудойця.
Паводле прысуду абвінавачаны мусіць адбываць пакаранне абмежаваннем волі тэрмінам на 2 гады, з адбываннем пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу - так званая "хімія".
Пакараны Дзмітрый Дудойць за тое, што яшчэ да мінулагодніх выбараў, у чэрвені 2020 года, у сацыяльнай сетцы “Одноклассники” з дапамогай ненарматыўнай лексікі ахарактэрызаваў начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталя Куляшова...

http://harodniaspring.org/be/news/18253