Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар 15

2021-10-15 22:58:28
FIDH: Абвінавачванні супраць «Вясны» беспадстаўныя

Некалькі сябраў Праваабарончага цэнтра «Вясна», у тым ліку яго старшыня Алесь Бяляцкі і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, былі абвінавачаныя ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры. Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) лічыць, што сапраўдны матыў гэтых беспадстаўных абвінавачванняў — знішчэнне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

«Беларускія ўлады прымусілі "Вясну" зрабіць выбар: праца ў юрыдычным вакууме або ліквідацыя. Цяпер, пазбавіўшы арганізацыю яе легальнага статусу, а супрацоўнікаў магчымасці легальна працаваць, яны помсцяць "Вясне" за тое, што арганізацыя вырашыла працягваць абараняць правы беларусаў. Сапраўдны матыў гэтага пераследу — знішчэнне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пад выглядам барацьбы з падатковымі злачынствамі».

Падрабязнасці bit.ly/3aDrDtl
239 views19:58
Ашу / Түсініктеме
2021-10-15 22:58:10 Падпіска аб неразгалошванні. Што ж гэта такое? Адказваем на самыя трывожныя пытанні :)

На што НЕ распаўсюджваецца падпіска аб неразгалошванні?
- на звесткі, якія следчы дазволіў разгалошваць;
- на тое, што вас выклікалі на допыт; у вас дома адбыўся вобшук; у якасці каго вы ўдзельнічаеце ў справе, напрыклад, у якасці сведкі;
- на падачу скаргаў, калі вашы правы былі парушаныя, іншых хадайніцтваў/заяваў.

У якіх выпадках вас папросяць даць падпіску аб неразгалошванні?
- Калі ў следчага ўзнікне такое жаданне.

З якога моманту яна пачынае дзейнічаць? Ці мае зваротную сілу?
- Абавязак неразгалошвання паўстае, калі вас папярэдзілі пра забарону, а таксама калі вы далі падпіску аб неразгалошванні або адмовіліся яе даваць і такая адмова была зафіксаваная следчым. Ад гэтага моманту вам забаронена выдаваць дадзеныя папярэдняга расследавання.
Калі вы выдалі дадзеныя папярэдняга следства да таго, як былі папярэджаныя і далі падпіску, то да крымінальнай адказнасці вас прыцягнуць за гэта не могуць. Таму, калі вы даяце падпіску, не забудзьцеся паставіць дату, каб дакумент не быў выдадзены заднім днём.

Ці можна пісаць скаргі пракурору, калі падчас ажыццяўлення працэсуальных дзеянняў былі парушаныя вашы правы і нормы КПК? Ці з'яўляецца гэта разгалошваннем, якое падпадае пад падпіску?
- Не, не з'яўляецца, бо гэтая забарона не распаўсюджваецца на звесткі аб парушэнні заканадаўства органамі і іх службовымі асобамі. Скаргі пісаць можна і трэба.

Што будзе, калі наўмысна падзяліцца звесткамі, якія не падлягаюць распаўсюду, пасля папярэджання і дачы падпіскі?
- Крымінальная адказнасць: штраф ці арышт (арт. 407 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Ці можна НЕ даваць падпіску аб неразгалошванні?
- Так, можна, але гэта ніяк не будзе ўплываць на забарону выдаваць дадзеныя папярэдняга следства, бо галоўнае — гэта вас папярэдзіць. Калі вы адмаўляецеся даць падпіску, то вашая адмова будзе зафіксаваная службовай асобай і за вамі ўсё роўна застаецца абавязак не разгалошваць дадзеныя папярэдняга следства.

Але калі вы падазраваны ці абвінавачваны, то вы НЕ абавязаны даваць падпіску аб неразгалошванні папярэдняга расследавання і не можаце быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці паводле арт. 407 КК.

Што рабіць, калі мне вельмі хочацца падзяліцца дадзенай інфармацыяй з сябрамі ці блізкімі сваякамі?
- Звярнуцца да следчага і атрымаць ад яго дазвол. Тады можна і распавесці.

Калі заканчваецца тэрмін яе дзеяння?
- Ніколі. Яна дзейнічае бестэрмінова.

Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

Паведаміць пра затрыманне, а таксама атрымаць юрыдычнае кансультаванне:
Telegram: @ViasnaSOS, @SosViasna
217 views19:58
Ашу / Түсініктеме
2021-10-15 22:10:39
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Алесь Пушкін катэгарычна адмовіўся прасіць пра памілаванне.

Мастак Алесь Пушкін катэгарычна адмовіўся прасіць пра памілаванне. Пра гэта «Салідарнасць» даведалася праз ягоную адвакатку.
Алесь Пушкін, які ўжо больш як паўгода ўтрымліваецца ў следчай турме ў Жодзіне, працягвае маляваць і вучыць сукамернікаў, а таксама працаваць над п’есай...

http://harodniaspring.org/be/news/18212
221 views19:10
Ашу / Түсініктеме
2021-10-15 22:07:11
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

У Гародні працягваюцца затрыманні.

У Гародні працягваюцца брутальныя затрыманні людзей. Сілавікі прыдумваюць усё новыя крымінальныя справы.
Днямі быў затрыманы гарадзенец Ігар Лазар. Хутчэй усяго яму інкрымінуюць 364 артыкул Крымінальнага кодэксу (гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў). Магчыма фігуруе і 130 артыкул КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншй сацыяльнай варожасці). Затрыманы знаходзіцца пакуль у ізалятары чсовага ўтрымання...

http://harodniaspring.org/be/news/18214
248 views19:07
Ашу / Түсініктеме
2021-10-15 22:02:33
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Палітзняволенай Марфе Рабковай далі адну гадзіну спаткання з мужам.

...Вадзім Жаромскі распавёў “Белсату”, што Марфа стала вельмі худая, твар попельны. Спатканне прайшло праз шкло і дадатковую рашотку па трубцы тэлефона.
Дзяўчына сядзіць з журналісткамі “Tutby” і “БелаПАН”, але пра сукамерніц і жыццё ў турме размаўляць забаронена. На шкле вісіць спіс забароненых тэм для размовы...

http://harodniaspring.org/be/news/18213
230 views19:02
Ашу / Түсініктеме
2021-10-15 21:59:20
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Каляндар Гарадзеншчыны.
http://harodniaspring.org/be/news/356

15 кастрычніка

105 гадоў таму (1916) – У Сьвіслачы адкрылася Беларуская настаўніцкая семінарыя.

http://harodniaspring.org/be/news/18177
244 views18:59
Ашу / Түсініктеме
2021-10-14 22:39:58
Блог Віктара Сазонава/“Праўда заўсёды перамагае. Толькі вось неяк пасля. А хочацца, каб заявіла пра сябе зараз, прама цяпер. Але яна чамусьці не спяшаецца выплываць на вонкі. Перамагае толькі пасля. Але заўсёды”.

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/blohi-racyi/viktar-sazonau/ale-zausyody/
240 views19:39
Ашу / Түсініктеме
2021-10-14 22:14:57
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Допыт праваабаронцы, масавае затрыманне пружанцаў: хроніка пераследу 11-13 кастрычніка...

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 11-13 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, палітвязняў кідаюць у ШІЗА і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna...

http://harodniaspring.org/be/news/18208
260 views19:14
Ашу / Түсініктеме
2021-10-14 21:58:12 Вядомы ў Беларусі і паза яе межамі лідар праваабарончага цэнтра “Вясна”Алесь Бяляцкі – прысвяціў сваё жыццё нацыянальнаму адраджэнню Беларусі, стварыў праваабарончы цэнтр “Вясна”, пасля выбараў 2010 года адпакутаваў за кратамі 3.5 гады нібы за нявыплату падаткаў у буйным памеры, пасля выбараў 2020 зноў заключаны за краты і зноў прад’яўляюць тое самае. Акрамя Алеся на гэты раз за кратамі знаходзяцца яшчэ 6 сябраў “Вясны”.

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/repartaz-rr/ales-byalyatski-i-yago-vyasna-repart/
255 views18:58
Ашу / Түсініктеме
2021-10-14 21:19:48
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

14 кастрычніка дзень нараджэння Валянціна Стэфановіча.

14 кастрычніка намеснік старшыні ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч адзначае свой 49-ы Дзень народзінаў. На жаль, наш калега не зможа сустрэць яго ў коле сям’і ды сяброў, а вымушана знаходзіцца за кратамі за сваю праваабарончую дзейнасць.
Прадстаўнікі розных праваабарончых арганізацый віншуюць Валянціна Стэфановіча са святам і дасылаюць прамяні падтрымкі з розных куткоў свету...

http://harodniaspring.org/be/news/18209
238 views18:19
Ашу / Түсініктеме