Get Mystery Box with random crypto!

FIDH: Абвінавачванні супраць «Вясны» беспадстаўныя Некалькі с | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

FIDH: Абвінавачванні супраць «Вясны» беспадстаўныя

Некалькі сябраў Праваабарончага цэнтра «Вясна», у тым ліку яго старшыня Алесь Бяляцкі і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, былі абвінавачаныя ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры. Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) лічыць, што сапраўдны матыў гэтых беспадстаўных абвінавачванняў — знішчэнне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

«Беларускія ўлады прымусілі "Вясну" зрабіць выбар: праца ў юрыдычным вакууме або ліквідацыя. Цяпер, пазбавіўшы арганізацыю яе легальнага статусу, а супрацоўнікаў магчымасці легальна працаваць, яны помсцяць "Вясне" за тое, што арганізацыя вырашыла працягваць абараняць правы беларусаў. Сапраўдны матыў гэтага пераследу — знішчэнне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пад выглядам барацьбы з падатковымі злачынствамі».

Падрабязнасці bit.ly/3aDrDtl