Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар 13

2021-10-19 21:42:49
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя.

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)...

http://harodniaspring.org/be/news/18223
231 views18:42
Ашу / Түсініктеме
2021-10-19 21:40:25
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Затрыманні, новае "экстрэмісцкае" фармаванне ў Беларусі: хроніка пераследу 16-18 кастрычніка.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 16-18 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, палітвязняў кідаюць у ШІЗА і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

http://harodniaspring.org/be/news/18221
237 views18:40
Ашу / Түсініктеме
2021-10-19 21:37:25
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Чалавечы дурман і гнеў Божы.

Так хо­чац­ца доб­рых на­він — пра спа­кой і мір на зям­лі, што ка­ра­на­ві­рус ад­сту­пае, доб­рых ін­фар­ма­цый, што не бу­дзе ве­лі­зар­на­га па­вы­шэн­ня цэн на газ і энер­гію, што ін­ф­ля­цыя не да­вя­дзе нас да жыц­цё­вых бан­к­ру­цтваў, што на­ша зда­роўе пой­дзе ў леп­шы, а не гор­шы бок. Хо­чац­ца, каб кры­зіс з уце­ка­ча­мі на бе­ла­ру­ска-поль­скай мя­жы зак­рыў­ся, а ме­жы ад­к­ры­лі­ся для звы­чай­на­га ту­рыз­му...

http://harodniaspring.org/be/news/18222
220 views18:37
Ашу / Түсініктеме
2021-10-19 21:32:30
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”

Інфармацыя Праваабарончага Цэнтру "Вясна".
17 верасня распачалася кампанія салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі “Вясны” - #FreeViasna. Сабралі навіны за мінулы тыдзень пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) лічыць, што сапраўдны матыў беспадстаўных абвінавачванняў сябраў “Вясны” ў крымінальных злачынствах - знішчэнне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. І прыводзіць наступныя аргументы...

http://harodniaspring.org/be/news/18220
242 views18:32
Ашу / Түсініктеме
2021-10-19 21:29:21
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Доўгі суд палітвязня Алега Хічова.

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 18 кастрычніка абвешчаны прысуд па крымінальнай справе палітвязня Алега Хічова, якога абвінавачваюць у арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт.342 КК РБ).
Працэс вёў суддзя Уладзімір Пазняк, дзяржабвінаваўца – пракурор Цімафіевіч...

http://harodniaspring.org/be/news/18224
244 views18:29
Ашу / Түсініктеме
2021-10-18 22:45:17
#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

На «Радыё Рацыі» выйшаў рэпартаж пра Алеся Бяляцкага — калегі Алеся распавялі пра старшыню Праваабарончага цэнтру;

У лістах на волю Валянцін Стэфановіч дасылае разважанні пра свабоду і адчуванне горада, а таксама дзеліцца тым, як бавіць час — «Я зараз жыву лістамі ды снамі, у якіх я сустракаюся са сваімі сябрамі, калегамі, сям'ёй, з жывымі і памерлымі».

Марфе Рабковай упершыню за 13 месяцаў дазволілі сустрэцца з мужам — «Падчас сустрэчы яна некалькі разоў паўтарала фразу: “Я вельмі хачу дадому. Калі я вярнуся дадому?”»;

Для Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы пракуроры запрасілі па 3 гады калоніі. Для Марыі Тарасенка — 2,5 года пазбаўлення волі;

Працягваецца конкурс ілюстрацый «Кот на Валадарцы» ў падтрымку Валяціна Стэфановіча — праваабаронца ў сваім лісце да жонкі Аліны распавёў, што намаляваў ёй прыгоды ката ў турме, але іх на волю не прапусціў цэнзар. Таму мы абвясцілі конкурс, каб Кот нарэшце пабачыў волю.
247 views19:45
Ашу / Түсініктеме
2021-10-18 22:45:07 МУС прызнала сайт з картай дваровых чатаў dze.chаt экстрэмісцкім фарміраваннем

Сайт аб’ядноўвае больш за 100 чатаў з Беларусі і за мяжой
232 views19:45
Ашу / Түсініктеме
2021-10-18 22:44:45
На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дванаццаць палітзняволеных:

Дар'я Чайко
Аляксандр Арановіч
Віталь Брух
Аляксандр Шаўцоў
Ігар Самусенка
Наталля Хершэ
Павел Мазько
Святлана Брацянкова
Раман Караневіч
Уладзімір Лабковіч
Сяргей Наліўка
Cяргей Капанец

Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць і праз Майстэрню паштовак.

Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
228 views19:44
Ашу / Түсініктеме
2021-10-18 22:07:43
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Выхаванне "патрыятызму" па-гарадзенску.

У Гародні сілавікі прымушаюць любіць цяперашні гімн Рэспублікі Беларусь. Прычым вельмі своеасаблівым чынам. Яны складаюць адміністрацыйныя пратаколы на хакейных заўзятараў. Так, 15 кастрычніка ў гарадзенскім лёдавым палацы адбываўся матч чэмпіянату краіны паміж мясцовым "Нёманам" і клубам "Гомель"...

http://harodniaspring.org/be/news/18218
245 views19:07
Ашу / Түсініктеме
2021-10-18 22:04:22
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

30 гадоў таму памёр былы палітвязень Пятро Бітэль.

Беларускі пісьменнік, паэт, перакладнік, педагог, праваслаўны святар Пятро Бітэль нарадзіўся 19 чэрвеня 1912 года ў мястэчку Радунь (цяперашні Воранаўскі раён). Паходзіў сям’і паштальёна. Бацькі паэта паходзілі з праваслаўных сялян Ашмянскага павета. Быў ахрышчаны ў Лідскім Міхайлаўскім саборы. Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Барунах...

http://harodniaspring.org/be/news/18219
245 views19:04
Ашу / Түсініктеме