Get Mystery Box with random crypto!

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронц | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка 23 верасня адзначыў сваё 55-годдзе. Сустракаў юбілей Леанід за кратамі;

Заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі 25 верасня адзначыў свой Дзень Народзінаў. Яму споўнілася 59 гадоў;

«Прайграў той, хто страціў надзею загадзя». Марфа Рабкова даслала ліст з-за кратаў — са здароўем у яе ўсё адносна добра, з сукамерніцамі жывуць дружна і ва ўсім адна адной дапамагаюць;

Валянцін Стэфановіч: «Я ведаю, што вы робіце ўсё, што ў вашых сілах у нашую падтрымку». Праваабаронца шмат чытае, пошту атрымлівае нерэгулярна, але ўпэўнены, што яго падтрымлівае шмат людзей на волі;

Адкрыты ліст «вясноўцам»: «Жадаю перамогі справядлівасці і хутчэйшага вяртання на волю!». У межах ініцыятывы «Адкрыты ліст вясноўцам» публікуем вялікі ліст Дзяніса, адрасаваны ўсім зняволеным праваабаронцам «Вясны».

Агляд навінаў пра зняволеных «вясноўцаў» bit.ly/3ugvzt1