Get Mystery Box with random crypto!

Па 'пратэсных' артыкулах за год у калоніі адправілі мінімум 43 | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Па "пратэсных" артыкулах за год у калоніі адправілі мінімум 439 чалавек: гадавіна першага "палітычнага" прысуду ў лічбах

Роўна год таму, 29 верасня 2020 года, ў Беларусі быў вынесены першы палітычна матываваны прысуд за падзеі, звязаныя з прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй. У той дзень у судзе Маладзечанскага раёна Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева асудзілі па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса за супраціў супрацоўнікам АМАПу падчас патасоўкі з сілавікамі на акцыі 19 чэрвеня, на якой АМАПавец дастаў пісталет. Суддзя пакарала іх пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму: Пяскова — на тры гады і тры месяцы, а Еўсцігнеева — на тры гады.

29 верасня мінулага году колькасць палітзняволеных у Беларусі складала 73 чалавекі, за год гэтая лічба ўзрасла амаль у дзесяць разоў. Колькі чалавек асудзілі па крымінальных "пратэсных" артыкулах, колькі адправілі ў калоніі, самыя суровыя прысуды за год — "Вясна" прыводзіць лічбы крымінальнага палітычнага пераследу за год.

Чытаць падрабязнасці па спасылцы.