Get Mystery Box with random crypto!

«Муж шапнуў: «Гэта КДБ». Як затрымліваюць беларусаў за камента | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

«Муж шапнуў: «Гэта КДБ». Як затрымліваюць беларусаў за каментары

Аляксею Сянько — 36-гадовы рабочы са Слоніма. Увечары 29 верасня па яго прыйшлі з Камітэта дзяржбяспекі, пасля ў кватэры прайшоў ператрус.

«Я пазваніла мужу, ён спачатку не браў, пасля кажа: не магу размаўляць. Мы пайшлі дадому, падыходзім, а там тыя трое Аляксея ўжо выводзяць. Ён паспеў мне шапнуць: гэта КДБ, — расказала яго жонка @nashaniva. — Муж сказаў, мяркуе па яго прыйшлі за каментары.

Вобшук адбыўся каля 11 вечара. Тады паказалі пасведчанні — сапраўды КДБ. Супрацоўнікі сказалі, што заведзеныя дзве справы: адна па артыкулу 369, абраза прадстаўніка ўлады, другую не памятаю. Але, як я зразумела, справы завялі не на Аляксея, а агулам.

Лёша актывіст, любіць каментары пісаць. Але я бачыла, што ён пісаў у мясцовай суполцы — там няма ніякіх абразаў».

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot

Паведаміць пра затрыманне, а таксама атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне @ViasnaSOS, @SosViasna