Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskayapravaabarona — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskayapravaabarona — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskayapravaabarona
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 818
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

5.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

3

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Соңғы хабарлар 7

2022-07-25 11:18:21
ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

У Гародні памёр Міхась Патрэба

Пасля доўгай хваробы 23 ліпеня памёр Міхась Патрэба, адзін з лідараў сацыял-дэмакратаў Гародні, удзельнік устаноўчага схода партыі ў 1991 годзе, былы выкладчык нямецкай мовы ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Яму было 77 гадоў...

https://bit.ly/3cE5mzQ
4 views08:18
Ашу / Түсініктеме
2022-07-25 11:17:50
ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Каляндар Гарадзеншчыны на ліпень

25 ліпеня

25 гадоў таму (1997) – У Рочастары (ЗША) памерла Натальля Арсеньнева, беларуская паэтка, дзяячка беларускай эміграцыі (ЗША). У 1922-24 гг. жыла ў Слоніме.

Слоніме.

10 гадоў таму (2012) – У Гародні памерла Тамара Талерчык, беларуская настаўніца, актывістка ТБМ. Пахавана на могілках Аульса.

https://bit.ly/3AippxG
4 viewsedited  08:17
Ашу / Түсініктеме
2022-07-24 18:32:40
ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Прытулку Аляксея Шчадрова патрэбна дапамога!

Сябры і знаёмыя грамадскага дабрачынніка Аляксея Шчадрова звяртаюцца з просьбай пра дапамогу яго прытулку...

https://bit.ly/3PyGDf8
213 views15:32
Ашу / Түсініктеме
2022-07-24 18:30:38
ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Прэм’ер Польшчы выказаўся пра чарговы акт вандалізму на Гарадзеншчыне

«Чарговы акт варварства ў Беларусі. На гэты раз быў знішчаны помнік жаўнерам Арміі Краёвай у Стрыеўцы. Гэты акт вандалізму з’яўляецца выразам нянавісці рэжыму Лукашэнкі да Польшчы», – напісаў польскі прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі ў Facebook...

https://bit.ly/3J4j9fb
217 views15:30
Ашу / Түсініктеме
2022-07-24 14:18:02
Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

Збіццё ў 2020 годзе, затрыманне амаль праз 1,5 года і новы пераслед з агульным прысудам у 9 гадоў калоніі: гісторыя палітвязня Максіма Матыркі

Беларуску Яну Пінчук дэпартуюць у Беларусь, дзе яе чакае да 20 год зняволення

Даслалі поштай турэмнае адзенне расстралянага сына, тым самым жорстка абыйшліся са сваякамі: КПЧ ААН прызнаў парушэнне правоў маці пакаранага смерцю Паўла Селюна

Беларусаў затрымліваюць і судзяць за «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне ва Украіне»: што вядома

«У суды можа паліцца "рака" паўфабрыкатаў крымінальных спраў», — юрыст «Вясны» пра новаўвядзенні ў крымінальнае заканадаўства

«Калі ліст урэшце прыходзіць на "Валадарку", то бяжыш хутчэй чытаць і перачытваць яго», — экс-палітвязень Канстанцін Шульга

Палітзняволеную шматдзетную маці Юлію Лаптановіч асудзілі да 5 гадоў калоніі
9 views11:18
Ашу / Түсініктеме
2022-07-24 12:06:23
ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Турыстычны злёт БРСМ з Леніным і чырвонымі зоркамі

У Астравецкім раёне днямі прайшоў абласны турыстычны злёт БРСМ. Як паведамляе сайт газеты “Астравецкая праўда” на яго прыехала ажно 17 камандаў. Некаторыя з іх уразілі сваёй выразнай камуністычнай сімволікай. Ну зусім як у даўнім Савецкім саюзе...

https://bit.ly/3aZECtc
15 views09:06
Ашу / Түсініктеме
2022-07-24 11:39:19
Каляндар Гарадзеншчыны на ліпень

24 ліпеня

455 гадоў таму (1567) – Жыгімонт Аўгуст прымае ў Гародні па чарзе маскоўскае, турэцкае і малдаўскае пасольствы. Мастак Ганс Адэльгаўзер робіць малюнак з натуры. У 1568-ым Мацей Цюндт стварыў па ім гравюру “Старажытная Гародня”.

85 гадоў таму (1937) – У в. Падкасоўе (Наваградзкі р-н) нарадзілася Ірэна Каляда-Сьмірнова, мецэнатка, дзяячка беларускай эміграцыі (ЗША).

https://bit.ly/3AippxG
16 views08:39
Ашу / Түсініктеме
2022-07-23 23:28:34
У Беларусі заблакавалі сайт газеты «Беларусы і рынак»

У самім выданні пацвердзілі, што сайт быў заблакаваны паводле рашэння Міністэрства інфармацыі. Пры гэтым адзначылі, што афіцыйных папер наконт гэтага пакуль не атрымлівалі.

Крыніца: @zerkalo_io
8 views20:28
Ашу / Түсініктеме
2022-07-23 23:25:57 Затрыманы пасля вяртання з Польшчы

Праваабаронцам паведамілі пра затрыманне ў Лідзе сіраты Валерыя Туміловіча. Вядома, што месяц назад ён з'ехаў у Польшчы, але цяпер вырашыў вярнуцца ў Беларусь. Валерыю ставяць у віну арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), а таксама інкрымінуюць арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі).

Хроніка палітычнага пераследу bit.ly/3b72L0Z
8 views20:25
Ашу / Түсініктеме
2022-07-23 23:24:54 З кастрычніка ў Беларусі будуць новыя правілы руху для раварыстаў

З кастрычніка 2022 году ў Беларусі ўвойдуць у дзеянне змены ў правілы дарожнага руху для раварыстаў.

З новага тое, што цяпер будзе замацаваны абавязак ездзіць па-за населенымі пунктамі ў цёмны час сутак у адзенні з святлоадбівальнымі элементамі. Выключэнне будзе толькі для сітуацый руху па веласіпеднай дарожцы...

https://bit.ly/3b4xzj5
10 views20:24
Ашу / Түсініктеме