Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskayapravaabarona — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskayapravaabarona — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskayapravaabarona
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 818
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

5.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

3

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Соңғы хабарлар 5

2022-07-28 10:29:22
ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Каляндар Гарадзеншчыны на ліпень

28 ліпеня

210 гадоў таму (1812) – У Варшаве нарадзіўся Юзаф Ігнацы Крашэўскі, пісьменьнік, гісторык, грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Сьвіслачы.

https://bit.ly/3AippxG
26 views07:29
Ашу / Түсініктеме
2022-07-27 18:32:10
ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Сухая галадоўка Мікалая Аўтуховіча. Сітуацыя выглядае трагічна

«Сёння (26 ліпеня) турэмны доктар зноў заявіў, што стан бацькі дазваляе яму ўдзельнічаць у судовых пасяджэннях. Адвакат чарговы раз заявіла хадайніцтва на агляд бацькі пазатурэмнымі лекарамі, якое натуральна было адхілена. Аналіз крыві, які бралі ў мінулы чацвер, 21 ліпеня, нібыта яшчэ не гатовы...

https://bit.ly/3bdHLFR
6 views15:32
Ашу / Түсініктеме
2022-07-27 18:26:03
У Гародні затрымалі ўладальніка прытулку для жывёлаў Паўла Свірбутовіча.

У «пакаяльным» відэа, якое апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, 38-гадовы мужчына «прызнаецца» ў тым, што нібыта распаўсюджваў «экстрэмісцкія» матэрыялы, матэрыялы, якія абражаюць Лукашэнку, і зрабіў рэпост запіса , у якім былі персанальныя дадзеныя больш за 100 міліцыянтаў. https://bit.ly/3zBvULa
8 views15:26
Ашу / Түсініктеме
2022-07-27 18:16:04
Пасля працяглай хваробы памерла стваральніца і нязменная кіраўнічка гарадзенскага хору „Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч.

Спадарыня Вера была шчырай актывісткай беларускага грамадскага руху, часта выязджала з сваім хорам хорам і выступала ў розных гарадах Беларусі і за мяжой. https://bit.ly/3PZuQGp
10 views15:16
Ашу / Түсініктеме
2022-07-27 18:14:00 Журналісту Анджэю Пачобуту, які ўжо 16 месяцаў знаходзіцца за кратамі, падобна, падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай, паведаміла жонка палітвязьня Аксана Пачобут.

«Учора скончылася папярэдняе падаўжэньне варты для Анджэя Пачобута, але ён па-ранейшаму ў турме. Відавочна, мужу зноў падоўжылі варту. Увесь гэты час ён жыве ў 4 сьценах.

16 месяцаў!!! За гэты час наш сын перагнаў па росьце бабулю зь дзядулем. З сынам не дазволена перапіска, бо Андрэй зь ягонага нараджэньня мае зносіны зь ім на польскай мове. Ён піша скаргі, якія адміністрацыя нават не выпускае зь СІЗА.

У лістах піша, што не журыцца, чытае кнігі і гатовы да горшага разьвіцьця падзей. Перадае прывітаньне ўсім знаёмым і незнаёмым людзям і дзякуе ўсім, хто, нягледзячы ні на што, працягвае пісаць...», — паведаміла Аксана ў фэйсбуку. https://bit.ly/3cKS58V

Паводле афіцыйных зьвестак, сьледзтва ў дачыненьні да Анджэя Пачобута павінна было скончыцца 25 ліпеня.
9 views15:14
Ашу / Түсініктеме
2022-07-27 00:05:48
Як выглядае двухмесная камера на Акрэсціна, у якую змяшчалі ажно 18 чалавек

Карыстальніца інтэрнэту стварыла 3D-мадэль двухмеснай камеры №15 на Акрэсціна. Знакамітай яна стала пасля галадоўкі 10 жанчын у лістападзе 2021 года.

Пра ўмовы ў камеры «Вясне» распавядала дзяўчына, якая была там гэтай вясной.

«Гэта двухмесная камера з двухпавярховым ложкам з кратамі з металічных пласцін без матрацаў. Там бывала да 18 чалавек — з іх 5 бамжых — жанчын з жудасным пахам. У гэтай маленькай прасторы не было чым дыхаць.

Мы спалі тэтрысам. У момант, калі нас было 17, мы неяк знайшлі спосаб размясціцца на прыкладна 9 кв. м., але калі завялі 18-ю дзяўчынку, мы зразумелі, што яе фізічна няма куды пакласці — проста няма куды яблыку ўпасці. Спалі на падлозе, на стале, на лаўцы і пад ёй. Такі тэтрыс людзьмі. Я залезла на стол і паглядзела зверху — і так вызвалілі лапік зямлі каля тумбачкі. У выніку 18-ы чалавек у нас спаў седзячы».

Мінчанка распавяла пра допыт у ГУБАЗіКу электрашокерам, вярбоўку і амаль месяц на Акрэсціна
16 views21:05
Ашу / Түсініктеме
2022-07-26 23:27:39
Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці (https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfhsgpGwDc9sskZ82LN_eKwwZBAX9U5kLARAFo2eR1UGw8Usg/viewform), ініцыятыву “Вклеточку” (https://vkletochku.org/) і письмо.бел.

Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
20 views20:27
Ашу / Түсініктеме
2022-07-26 23:19:05
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

* Акаўнт у Instagram «hrodna.likе», Telegram-канал «Гродна Like», Facebook-суполка «Hrodna.lifе», Youtube-канал «Hrodna Life»;
* Інтэрнэт-рэсурс «Беларускi народны трыбунал»;
** Telegram-чат «Ученые против насилия»;
* Telegram-канал «ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ»;
* Інтэрнэт-рэсурс polskieradio.рl.
21 viewsedited  20:19
Ашу / Түсініктеме
2022-07-26 23:17:10
У Беларусі +7 новых палітвязняў

Гэта Аляксандр Казлоўскі, Віктар Жардзецкі, Аляксей Кандраценка, Аляксандр Іваноў, Юрый Лагуцін, Дзяніс Малей, Андрэй Карэцкі.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі bit.ly/3OwfRTm

Спіс усіх палітвязняў Беларусі bit.ly/306kkW9
19 views20:17
Ашу / Түсініктеме
2022-07-26 23:14:52 ГАРАДЗЕНСК4АЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Галіну Дзербыш пасадзілі на 7 сутак у карцар

У гарадзенскай турме, дзе праходзіць суд над «групай Аўтуховіча», працягваюць здзекавацца з абвінавачаных. 60-гадовую Галіну Дзербыш, якая праходзіць абвінавачанай па справе Аўтуховіча, учора змясцілі ў карцар.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», прычынай стала яе адмова праходзіць «рамку»: перад пасяджэннямі абвінавачаных прымушаюць раздзявацца і праходзіць праз сканер...

https://bit.ly/3zcL8F4
21 views20:14
Ашу / Түсініктеме