Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskayapravaabarona — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskayapravaabarona — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskayapravaabarona
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 818
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

5.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

3

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Соңғы хабарлар 3

2022-07-31 13:47:34
ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Каляндар Гарадзеншчыны на ліпень

31 ліпеня

220 гадоў таму (1802) – У маёнтку Мядзьведка (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Ігнат Дамэйка, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, філамат, геолаг, мінеролаг, нацыянальны гэрой Чылі. З 1884-га па 1888 г. жыў у маёнтку Жыбартоўшчына (Дзятлаўскі р-н).

80 гадоў таму (1942) – Каля Наваградку гітлераўцы расстралялі 60 мірных жыхароў і двух каталіцкіх сьвятароў – Міхала Далецкага (з 1924 г. служыў пробашчам ва Усялюбе, Наваградзкі р-н, з 1933 г. быў дэканам і пробашчам у Наваградку) і Юзафа Кучынскага.

10 гадоў таму (2012) – У Менску памёр Янка Саламевіч, беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, бібліёграф. Нараджэнец в. Малая Кракотка (Слонімскі р-н).

https://bit.ly/3AippxG
228 views10:47
Ашу / Түсініктеме
2022-07-30 20:43:59
На фестывалі салідарнасці «Супраціў» у Варшаве нагадалі пра беларускіх палітвязняў

Перад уваходам на фестываль вісіць вялікі банэр з дакладнай лічбай беларускіх палітычных зняволеных, а таксама спасылкай і QR-кодам, па якіх можна пачытаць гісторыі вязняў.

Як паведамляюць арганізатары, усе грошы ад уваходных квіткоў пойдуць на падтрымку жанчын з Украіны і семʼяў палітычных зняволеных у Беларусі.

Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст bit.ly/3sSr3iL
Напісаць анлайн
bit.ly/3PIOcjz
242 views17:43
Ашу / Түсініктеме
2022-07-30 20:42:28
Падтрымай «Вясну» на Patreon

«Вясна» — гэта вядучая праваабарончая арганізацыя Беларусі. Яна была занаваная ў 1996 г. у адказ на масавыя парушэнні правоў мірных пратэстоўцаў. Цягам 26 гадоў Вясна абараняе правы чалавека, прасоўвае правы чалавека і выкрывае парушэнні правоў чалавека.

«Вясна» — гэта дзясяткі праваабаронцаў і сотні валанцёраў. «Вясна» — гэта сімвал, «Вясна» — гэта надзея, «Вясна» — гэта гісторыя незалежнай Беларусі і будучыня новай краіны.

Сёння сем праваабаронцаў «Вясны» за кратамі толькі за тое, што абаранялі правы чалавека ў Беларусі.

Падтрымай працу Праваабарончага цэнтра «Вясна»!
216 views17:42
Ашу / Түсініктеме
2022-07-30 20:42:14
Расійскі суд працягнуў арышт беларускай актывістцы Яне Пінчук

На падаўжэнні ўтрымання дзяўчыны ў СІЗА настойвала пракуратура, бо гэта неабходна для «ўзгаднення месца і часа перадачы яе кампетэнтным органам Рэспублікі Беларусь», паведамляе @dw_belarus

Раней расійскі суд пакінуў у сіле рашэнне аб экстрадыцыі Пінчук у Беларусь, дзе ёй пагражае да 20 гадоў калоніі за адміністраванне «экстрэмісцкага» тэлеграм-чата «Віцебск 97%».
224 views17:42
Ашу / Түсініктеме
2022-07-30 20:42:01
Павіншуйце палітзняволеную пенсіянерку Галіну Дзербыш з Днём народзінаў

Хворая на анкалогію пенсіянерка Галіна Дзербыш, якую цяпер судзяць па «справе Аўтуховіча», 5 жніўня адзначыць Дзень народзінаў. Ёй споўніцца 61 год. Раней жанчыне не перадавалі пасылкі і бандэролі праз тое, што яе ўключылі ў «спіс тэрарыстаў», але апошнім часам ёй пачалі іх перадаваць.

Таму вы можаце павіншаваць жанчыну, даслаўшы ёй пасылкі і бандэролькі з прыемнымі дробязямі і смачняшкамі. Таксама дашліце ёй віншавальную тэлеграму.

Нагадаем, Галіну Іванаўну 25 ліпеня змясцілі ў карцар тэрмінам на 7 сутак. Як паведамляе «Наша Ніва», прычынай стала яе адмова праходзіць «рамку»: перад пасяджэннямі абвінавачаных прымушаюць раздзявацца і праходзіць праз сканер. Жанчына мае інваліднасць другой групы, у яе анкалагічнае захворванне і праблемы з сэрцам. Жанчына атрымлівае лісты толькі ад сваякоў.

Падтрымаць Дзербыш тэлеграмамі і лістамі салідарнасці: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Галіна Іванаўна Дзербыш
215 views17:42
Ашу / Түсініктеме
2022-07-30 20:41:52
Падрабязнасці «хапуна» сяброў АГП

Антаніна Кавалёва
, Аксана Аляксеева і Мікалай Казлоў затрыманыя па крымінальнай справе.

Учора затрымалі сябра АГП Андруся Асмалоўскага. Як сказалі яго блізкім у СК, бліжэйшыя 10 дзён ён прабудзе на Акрэсціна.
З учорашняга дня не выходзіць на сувязь грамадзянская жонка Асмалоўскага Дыяна Чарнушына.

Яна сябра АГП і маці дзіцяці-інваліда.
237 views17:41
Ашу / Түсініктеме
2022-07-30 16:45:22
ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Калектыўная адказнасць і розніца

Гарачая стадыя вайны абвастрыла многія паняткі, рэчы і разуменні. Пры тым зараз варта быць асабліва дакладнымі ў азначэннях і назвах. Каб не адбывалася перакручвання і перакульвання ўсяго з ног на галаву. ..

https://bit.ly/3JgYEfr
227 views13:45
Ашу / Түсініктеме
2022-07-30 13:03:47
30 ліпеня

105 гадоў таму (1917) – У Вільні ў час імшы памёр Ян Курчэўскі, беларускі каталіцкі духоўнік, гісторык, педагог. Пахаваны ў капліцы на могілках Росы. Нараджэнец в. Данюшава (Смургонскі р-н, паводле іншай версіі в. Солы).

https://bit.ly/3AippxG
223 viewsedited  10:03
Ашу / Түсініктеме
2022-07-30 12:50:29
Паводле новых зменаў у заканадаўстве беларускія спартоўцы і трэнеры будуць абавязаныя ведаць напамяць тэкст дзяржаўнага гімну Рэспублікі Беларусь.

Гэта прадугледжана сярод іншага законам Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2022 году году №200-3 “Об изменении законов по вопросам физической культуры и спорта”. https://bit.ly/3zIJRHc
235 views09:50
Ашу / Түсініктеме
2022-07-30 12:48:42
На беларуска-польскай мяжы, зразумела, што з боку РБ, заўважаны прапагандысцкі білборд з выявай польскага дэзертыра Эміля Чэчкі. На ім напісана па-польску: «Маю чыстае сумленне, а ты?». І подпіс: Эміль Чэчка, салдат.

Білборд аднак не паведамляе, што Чэчкі ўжо няма ў жывых. Паводле афіцыйнай інфармацыі дзяржаўных медый Беларусі польскі дэзерцір павесіўся. Гэта здарылася праз некалькі месяцаў пасля таго, як ён з’явіўся ў Беларусі і пасля таго як Чэчку актыўна выкарыстоўвалі ў прапагандысцкіх матэрыялах. https://bit.ly/3SfevPZ
241 views09:48
Ашу / Түсініктеме