Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskayapravaabarona — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskayapravaabarona — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskayapravaabarona
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 818
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

5.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

3

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Соңғы хабарлар 6

2022-07-26 23:13:05 ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Дзяніс Івашын: 500 дзён палону

Гарадзенскі журналіст, палітвязень Дзяніс Івашын ужо паўтысячы дзён правёў за кратамі ў мясцовай турме. Дагэтуль няма ніякіх звестак адносна пачатку нейкага судовага паседжання, хоць вядома, што так званае следства ўжо даўно скончанае і справа перададзеная ў будынак гарадзенскага абласнога суда...

https://bit.ly/3cJks7q
19 views20:13
Ашу / Түсініктеме
2022-07-26 17:19:49
ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

У Ашмянскім і Смаргонскім раёнах забаронена наведваць лясы

Абмежаванні і забароны на наведванне лясоў уведзены ажно ў 25 раёнах Беларусі. Такія звесткі паданыя на адмысловай мапе Міністэрства лясной гаспадаркі. Пры тым мапа на дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах не прыкладаецца...

https://bit.ly/3PWQF9G
13 views14:19
Ашу / Түсініктеме
2022-07-26 16:04:10
ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Чарговыя гарадзенскія і іншыя рэсурсы прызнаныя “экстрэмісцкімі”

У Беларусі ўсё новыя інфармацыйныя рэсурсы прызнаюцца рашэннямі судоў “экстрэмісцкімі”.

Чарговыя паблікі і рэсурсы, якія трапілі ў “чорны спіс” ліпеньскімі рашэннямі:

Суполка ў Instagram “hrodna. like”, Telegram-канал з назвай “Гродна Like”, суполка ў Facebook “Hrodna. life”, Youtube-канал “Hrodna Life” – рашэннем суду Ленінскага раёна Гродна ад 8 ліпеня 2022 году...

https://bit.ly/3b5ehdr
14 views13:04
Ашу / Түсініктеме
2022-07-26 16:03:48
ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Па якіх артыкулах будуць судзіць завочна?

На Нацыянальным прававым партале апублікаваны закон №199-3 ад 20 ліпеня «Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», якім уводзіцца спецыяльная вытворчасць. Каго і па якіх артыкулах будуць судзіць завочна...

https://bit.ly/3S2ulwX
14 views13:03
Ашу / Түсініктеме
2022-07-26 16:03:19
ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Каляндар Гарадзеншчыны на ліпень

26 ліпеня

430 гадоў таму (1592) – У Кракаве памёр Ян Кішка (нар. каля 1540 г.), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, заснаваньнік Івейскай арыянскай школы.

230 гадоў таму (1792) – Мястэчка Астрына (Шчучынскі р-н) атрымала герб – у блакітным полі срэбная вежа з чырвоным дахам, на даху збройная рука з палашом.

30 гадоў таму (1992) – У першы дзень барселонскай алімпіяды ў першым жа відзе алімпійскім чэмпіёнам па стральбе з адвольнага малакалібернага пісталету стаў гарадзенец Канстанцін Лукашык.

https://bit.ly/3AippxG
14 views13:03
Ашу / Түсініктеме
2022-07-25 22:38:21
25 ліпеня ў Беластоку непадалёк помніка Ежы Папялушку прайшла традыцыйная штомесяцавая акцыя салідарнасці з лідарамі Саюзу палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам. Роўна 16 месяцаў Пачобут знаходзіцца за кратамі. Акцыя сабрала каля трох дзясяткаў прадстаўнікоў новай эміграцыі з Беларусі. https://bit.ly/3ODAZXI
1 view19:38
Ашу / Түсініктеме
2022-07-25 22:34:55
Па стане на 25 ліпеня 144 442 грамадзяніны Латвіі, Літвы і Польшчы скарысталіся правам бязвізавага ўезду ў Беларусь. З 15 красавіка па „бязвізе” ў Беларусь уехала 93 740 грамадзян Літвы , 11 740 неграмадзян і 37 368 грамадзян Латвіі . З 1 ліпеня „бязвізам” скарысталіся 1574 грамадзяніны Польшчы . https://bit.ly/3OzkA6z
3 views19:34
Ашу / Түсініктеме
2022-07-25 22:15:04 Мікалай Аўтуховіч галадае за кратамі 15-ы дзень, палітвязень выглядае вельмі кепска.

Ранкам Аўтуховіча выдалілі з паседжаньня пасьля таго, як ён адмоўна адказаў на пытаньне судзьдзі, ці можа ён сядзець. Мікалай адказаў, што з прычыны стану здароўя можа толькі ляжаць.

На гэты суд сказаў, што ляжаць на лаўцы падсудных нельга. Завязалася абмеркаваньне, пасьля чаго Аўтуховіча выдалілі і працягнулі паседжаньне ўжо безь яго. https://bit.ly/3z6U2UD
7 views19:15
Ашу / Түсініктеме
2022-07-25 22:12:00
25 гадоў таму не стала Натальлі Арсеньневай, аўтаркі знакамітага верша, які стаў рэлігійным гімнам Беларусі. Яна памерла 25 ліпеня 1997 г. і пахавана побач з мужам у Рочэстары. https://bit.ly/3Pvjfz0
9 views19:12
Ашу / Түсініктеме
2022-07-25 22:06:03
Вядомы гарадзенскі журналіст Ян Роман даў інтэрв’ю Беларускаму Радыё Рацыя. "Так атрымліваецца, што Лукашэнка бярэ ў закладнікі не толькі жывых, як Анжаліку і Анджэя, ён бярэ ў закладнікі мёртвых, што аддалі жыццё за незалежнасць краіны. І ён хоча памяць гэтую вынішчыць". https://bit.ly/3PWockn
10 viewsedited  19:06
Ашу / Түсініктеме