Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskayapravaabarona — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskayapravaabarona — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskayapravaabarona
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 818
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

5.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

3

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Соңғы хабарлар 8

2022-07-23 23:21:56 https://bit.ly/3RWJ24Y
9 views20:21
Ашу / Түсініктеме
2022-07-23 15:07:37 У турме працягваюць здзеквацца з Мікалая Аўтуховіча

«Нягледзячы на поўную зняможанасць Мікалая, з карцара яго не перавялі». Трынаццаты дзень сухой галадоўкі Мікалая Аўтуховіча

З 11 ліпеня Мікалай Аўтуховіч трымае «сухую» галадоўку. Вязень такім чынам пратэстуе супраць абмежавання яго ў ліставанні, яму перасталі даходзіць лісты нават ад 83-гадовай маці...

https://bit.ly/3cBcm0H
11 views12:07
Ашу / Түсініктеме
2022-07-23 15:07:09 25 ліпеня – у Беластоку чарговая акцыя салідарнасці з Пачобутам і Борыс

25 ліпеня а 19.00 на плошчы ля помніка Ежы Папялушкі ў Беластоку адбудзецца акцыя салідарнасці з пераследаванымі прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам...

https://bit.ly/3oInP1j
11 views12:07
Ашу / Түсініктеме
2022-07-23 15:04:21 Трагедыя ў Слонімскай вайсковай брыгадзе

Падчас выканання мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі загінуў салдат тэрміновай службы Слонімскай 11-й гвардзейскай механізаванай брыгады, якая дыслакуецца ў Слоніме...

https://bit.ly/3J0MNlI
11 views12:04
Ашу / Түсініктеме
2022-07-23 15:03:36 Чарговая лютасць ОМОНу ў Ваўкавыску

У Ваўкавыску чацвёра амапаўцаў брутальна затрымалі супрацоўніка «Краснасельскбудматэрыялы».
Нагода – нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама матэрыялаў, якія «ганьбяць» Лукашэнку і нацыянальныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.

https://bit.ly/3RVbQe1
12 views12:03
Ашу / Түсініктеме
2022-07-23 15:03:03 На Гарадзеншчыне разбурылі яшчэ адзін помнік жаўнерам Арміі Краёвай

У Стрыеўцы быў зруйнаваны помнік байцам Арміі Краёвай (АК), якія загінулі ў 1943 годзе ў баях з нямецкімі акупантамі. На месца разбурэння прыбыў генеральны консул у Гародні Анджэй Рачкоўскі. Паводле гістарычных звестак, 23 верасня 1943 года каля вёскі Стрыеўка...

https://bit.ly/3OvwBKr
11 views12:03
Ашу / Түсініктеме
2022-07-23 15:01:58
Каляндар Гарадзеншчыны на ліпень

23 ліпеня

220 гадоў таму (1802) – Указам расейскага імператара Аляксандра І быў устаноўлены герб Літоўска-Гарадзенскай губерні: у верхняй частцы шчыта “Пагоня”, у ніжняй – зубр (быў афіцыйным да 1845 г.).

95 гадоў таму (1927) – У в. Вялікая Кракотка (Слонімскі р-н) гуртком ТБШ была пастаўлена камедыя Янкі Купалы “Паўлінка”.

https://bit.ly/3AippxG
11 views12:01
Ашу / Түсініктеме
2022-07-22 21:52:19
«У суды можа паліцца "рака" паўфабрыкатаў крымінальных спраў», — юрыст «Вясны» пра новаўвядзенні ў крымінальнае заканадаўства

21 ліпеня стала вядома, што Лукашэнка падпісаў Закон «Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Ім уводзіцца завочная вытворчасць па крымінальных справах у дачыненні да абвінавачаных, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі, па «пратэсных» артыкулах.

Юрыст «Вясны» Павел Сапелка тлумачыць прынятыя змены ў крымінальна-працэсуальнае заканадаўства і спрабуе разабрацца ў логіцы беларускіх улад.

«Чаму паўфабрыкаты? Таму што норма пра спецыяльную вытворчасць пакідае ўражанне напісанай на скорую руку і павярхоўна, пытанняў да яе ўтрымання не паўстане хіба што ў следчых і пракурораў, якія прызвычаіліся да працы ва ўмовах адмовы ад прынцыпаў вяршэнства права, "прававога дэфолту": дастаткова паглядзець на пералік правоў абвінавачанага, каб зразумець, што вялікая іх частка забяспечвацца не будзе».

Чытаць па спасылцы
6 views18:52
Ашу / Түсініктеме
2022-07-22 21:51:45
Беларускі Хельсінкскі Камітэт атрымаў кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН

Гэта значыць, што цяпер у БХК, а праз іх і ў іншых арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасці, якія абараняюць правы чалавека, з'явіўся больш просты шлях камунікацыі з ААН.

Маючы дадзены статус, няўрадавыя арганізацыі надзяляюцца шэрагам магчымасцяў: больш цесна супрацоўнічаць з Эканамічным і сацыяльным саветам ААН і яго органамі, правам прымаць удзел у міжнародных мерапрыемствах і канферэнцыях, якія праводзяцца ў рамках ААН, рабіць вусныя і пісьмовыя заявы ў рамках гэтых мерапрыемстваў, мець доступ на тэрыторыю ААН і г.д.

БХК – першая і пакуль адзіная няўрадавая арганізацыя з Беларусі, якая атрымала гэты статус.

Беларускі Хельсінкскі Камітэт дабіваўся кансультатыўнага статусу пры ЭКАСАС больш за 5 гадоў. Увесь гэты час дэлегацыі Расіі і Кітая зацягвалі працэс, выкарыстоўваючы фармальныя працэдуры.

Крыніца: @belhelcom
6 views18:51
Ашу / Түсініктеме
2022-07-22 20:06:20
У Ваўкавыску чацвера амапаўцаў у поўнай амуніцыі затрымалі супрацоўніка «Краснасельскбудматэрыялы»

Нагода — нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама матэрыялаў, якія «ганьбяць» Аляксандра Лукашэнку і нацыянальныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.

Хроніка палітычнага пераследу bit.ly/3PNT2LK
7 views17:06
Ашу / Түсініктеме