Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskayapravaabarona — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskayapravaabarona — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskayapravaabarona
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 818
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

5.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

3

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Соңғы хабарлар 9

2022-07-22 20:05:44
У Беларусі +6 новых палітвязняў

Гэта Андрэй Паднябенны, Дзмітрый Нешта, Анатоль Яскевіч, Аляксандр Францкевіч, Андрэй Дзенісенка, Іван Губчык.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі bit.ly/3aVv3vk

Спіс усіх палітвязняў Беларусі bit.ly/306kkW9
7 views17:05
Ашу / Түсініктеме
2022-07-22 20:02:54
ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Каляндар Гарадзеншчыны на ліпень

22 ліпеня

170 гадоў таму (1852) – У в. Баландзічы (Янаўскі р-н, Берасьцейшчына) нарадзілася Марыя Бутаўт-Андрайковіч, беларуска-польская мастачка. Жыла ў маёнтку Гарнастаевічы (Сьвіслацкі р-н).

https://bit.ly/3AippxG
11 views17:02
Ашу / Түсініктеме
2022-07-21 20:22:49
ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

У Беларусі цяпер будуць судзіць і завочна!

Цяпер у Беларусі могуць судзіць завочна — адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка.

Сярод злачынстваў, па якіх судовы працэс змогуць праводзіць завочна, — масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый, здрада дзяржаве, акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, стварэнне экстрэмісцкага фармавання...

https://bit.ly/3OpFzsB
7 views17:22
Ашу / Түсініктеме
2022-07-21 18:46:14
У Гародні затрыманы тыктокер fair.bу — на яго падпісаныя больш за 20 тысяч чалавек

Мужчыну завуць Яраслаў Вялічка, і яму 33 гады. Ён працуе плітачнікам-абліцоўшчыкам у «Гродзенскіх электрычных сетках». https://bit.ly/3B75fXL
11 views15:46
Ашу / Түсініктеме
2022-07-21 18:43:28 Кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч знаходзяцца пад вартай больш за год. Падрабязнасці іх справы невядомыя, паколькі адвакаты далі падпіску аб неразгалошванні.

Стала толькі вядома, што тэрмін утрымання пад вартай для праваабаронцаў падоўжаны да 14 кастрычніка. https://bit.ly/3OpCtEM
11 views15:43
Ашу / Түсініктеме
2022-07-21 11:24:11
ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

У Лідзе міліцыянты вядуць прыхаванае патруляванне

Лідскі РАУС пахваліўся, што ў горадзе Ліда вядзецца скрытае патруляванне вуліц.

Арганізаваная цэлая мабільная група, міліцыянты патрулююць горад на роварах. На відэа, якое падрыхтавалі ў міліцыі, відаць, што такія дзеянні ажыццяўляе дзяўчына, апранутая ў цывільнае адзенне...

https://bit.ly/3B6E93h
21 views08:24
Ашу / Түсініктеме
2022-07-21 11:23:04
Стан Мікалая Аўтуховіча рэзка пагоршыўся

У ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча з’явіўся моцны боль і рэзь у жываце, стаў вельмі часты пульс. Ён ужо дзесяць дзён нічога не есць і не п’е. Як стала вядома, Аўтуховіча працягваюць вадзіць на судовыя паседжанні, якія адбываюцца ў будынку гарадзенскай турмы...

https://bit.ly/3b1q0cK
21 views08:23
Ашу / Түсініктеме
2022-07-21 11:20:28
Ён 11 дзён трымаў “сухую” галадоўку ў знак пратэсту супраць здзекаў і катаванняў.

Дапамагчы сям’і палітзняволенага можна па спасылцы (https://getdonate.org/by/campaign/426).

Падтрымаць палітвязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар https://bit.ly/3Pn2sOw
13 views08:20
Ашу / Түсініктеме
2022-07-21 11:20:21
Грамадзянам Беларусі з часу "прэзідэнцкіх выбараў" 2020 года Польшча выдала амаль 355 992 візаў.

З іх 36 614 віз — гуманітарныя, 42 932 — па праграме Poland Business Harbour, 59 881 — на падставе «карты паляка». Колькасць беларусаў з відам на жыхарства ў Польшчы перавысіла 50 тысяч чалавек.

Паводле памежнай службы Польшчы, пачынаючы са жніўня 2020 года па дапамогу на тэрыторыі Польшчы звярнуліся 37 976 беларускіх грамадзян. https://bit.ly/3B2PvVX
13 views08:20
Ашу / Түсініктеме
2022-07-21 11:20:08
ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Каляндар Гарадзеншчыны на ліпень

21 ліпеня

65 гадоў таму (1957) – У Слоніме нарадзіўся Уладзімір Раманоўскі, беларускі вясьляр, чэмпіён манрэальскай алімпіяды ў байдарцы двойцы на дыстанцыі 1000 м, сярэбраны прызёр на 500 м.

https://bit.ly/3AippxG
17 views08:20
Ашу / Түсініктеме