Get Mystery Box with random crypto!

У дачыненні да 38-гадовага жыхара Навагрудка распачалі крыміна | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

У дачыненні да 38-гадовага жыхара Навагрудка распачалі крымінальную справу за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» — яму пагражае да шасці гадоў калоніі

Па дадзеных Следчага камітэта, 3 кастрычніка пад відэаролікам у телеграм-канале мужчына пакінуў «каментар у падтрымку экстрэмісцкай дзейнасці і прымянення зброі».

У дачыненні да жыхара Навагрудка распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 361-4 КК (Вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а таксама іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Вечарам 6 кастрычніка падазраванага затрымалі. Ад дачы паказанняў ён адмовіўся.

Артыкул 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) — новы. Яго ўвялі ў Крымінальны кодэкс у гэтым годзе.