Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар 64

2021-07-16 23:39:29
«Мы будзем побач, нават калі будзем сядзець». Распавядаем пра шэсць правабаронцаў-вясноўцаў, якія апынуліся за кратамі 14 ліпеня

У «чорную сераду» па ўсёй Беларусі былі затрыманыя адзінаццаць праваабаронцаў-вясноўцаў, а таксама два былых сябры «Вясны». У межах крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў) у іх правялі ператрусы і дапыталі. На дадзены момант у ІЧУ на Акрэсціна ў якасці падазраваных змясцілі шэсць вясноўцаў: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Алену Лапцёнак, Андрэя Палуду, Яўгенію Бабаеву. Таксама на 72 гадзіны затрымалі жонку Уладзіміра Лабковіча Ніну.

Заўтра раніцай сканчваецца 72 гадзіны з моманту іх затрымання: праваабаронцаў павінны адпусціць ці цягам яшчэ сямі сутак выставіць абвінавачванні.

Распавядаем пра справу «Вясны» і пра нашых затрыманых калегаў і каляжанак bit.ly/2Ui6bpm
16 views20:39
Ашу / Түсініктеме
2021-07-16 23:38:44
Зараз адбываецца вобшук у фатографа-фрылансера з Горадні Аляксандра Саенкі.

Крыніца: @belsat
12 views20:38
Ашу / Түсініктеме
2021-07-16 23:38:23
У Менску вынесеныя выракі па так званай справе студэнтаў. 12 чалавек атрымалі выракі ад 2 да 2,5 гадоў калоніі. Сярод фігурантаў справы гарадзенка Кася Будзько. Вырак над дачкой каментуе яе бацька Віталь Будзько:

– Як і чакалася, колькі запрасіў пракурор, столькі суддзя і дала. Мы жывем у нашай краіне, бачым, што наогул адбываецца, таму ніякіх асаблівых спадзеваў не было на нешта больш-менш мяккае.

https://www.racyja.com/hramadstva/vital-budzko-inshaga-vyraku-ya-i-ne-chak/
21 views20:38
Ашу / Түсініктеме
2021-07-16 23:29:14
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

У Гародні ператрусы ў незалежных журналістаў.

Пасля ператрусаў у гарадзенскіх журналістаў іх не затрымлівалі. Стала вядома, што ператрус праходзіць таксама ў грамадскай актывісткі - Лізы Бяляткі...

http://harodniaspring.org/be/news/17950
22 views20:29
Ашу / Түсініктеме
2021-07-16 23:26:27
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Ператрус на лецішчы старшыні гарадзенскага БНФ Вадзіма Саранчукова.

Паводле інфармацыі з Гародні ўвечары 15 ліпеня быў здзеснены ператрус на лецішчы старшыні гарадзенскай партыі БНФ Вадзіма Саранчукова...

http://harodniaspring.org/be/news/17951
20 views20:26
Ашу / Түсініктеме
2021-07-16 23:24:02
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Віктара Сазонава выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

15 ліпеня ўвечары затрыманага гарадзенскага праваабаронца і публіцыста Віктара Сазонава выпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання пад падпіску аб нявыездзе...

http://harodniaspring.org/be/news/17949
21 views20:24
Ашу / Түсініктеме
2021-07-16 07:51:23
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Каляндар Гарадзеншчыны.
http://harodniaspring.org/be/news/356

Каляндар Гарадзеншчыны на ліпень.
Каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на ліпень 2021 году

16 ліпеня

45 гадоў таму (1976) – У Нью Ёрку (ці Хэўтгопне) памёр Янка Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, мовазнавец, гісторык, перакладнік, выдавец, публіцыст, педагог, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША). Нараджэнец в. Арляняты (Смургонскі р-н).

http://harodniaspring.org/be/news/17909
26 views04:51
Ашу / Түсініктеме
2021-07-15 21:42:09
У Беларусі +11 новых палітвязняў.

Праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з заявай аб прызнанні затрыманых учора сябраў "Вясны" і грамадскіх актывістаў палітвязнямі.

Гэта Уладзімір Лабковіч, Ніна Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Сяргей Сыс, Алена Лапцёнак, Андрэй Палуда, Яўгенія Бабаева, Віктар Сазонаў, Мікола Шарах і Сяргей Мацкевіч.

Тэкст заявы bit.ly/3yXvETG

Спіс усіх палітвязняў Беларусі bit.ly/306kkW9
136 views18:42
Ашу / Түсініктеме
2021-07-15 15:35:59
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

У Лідзе ператрус у Таццяны Грыцук.

У Лідзе 15 ліпеня адбыўся ператрус у грамадскай актывісткі Таццяны Грыцук...

http://harodniaspring.org/be/news/17948
144 views12:35
Ашу / Түсініктеме
2021-07-15 11:46:31
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

"Мы не спынім сваёй праваабарончай дзейнасці". Заява Праваабарончага цэнтру "Вясна".

Заява Праваабарончага цэнтру "Вясна".
14 ліпеня 2021 г. у Беларусі ўлады зноў здзейснілі атаку на праваабарончыя і іншыя грамадскія арганізацыі...

http://harodniaspring.org/be/news/17947
146 views08:46
Ашу / Түсініктеме