Get Mystery Box with random crypto!

ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA Г
Telegram арнасының логотипі haradzenskajaviasna — ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
Арна мекенжайы: @haradzenskajaviasna
Санаттар: Саясат
Тіл: қазақ
Жазылушылар: 618
Арнадан сипаттама

АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Соңғы хабарлар 29

2021-09-19 18:54:31
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: кожны зможа свабодна карыстацца беларускай мовай

Улетку Андрусь Такінданг і Аляксей Шэін распачалі заняткі ў моўным анлайн-клубе «Гоман».

Абяцаюць, што ўсе, хто пройдуць курс з 12 заняткаў, — змогуць свабодна карыстацца беларускай мовай у любой сітуацыі, пераадолеюць псіхалагічную праблему пачаць гаварыць па-беларуску і знойдуць суразмоўцаў.

Ужо выйшла тры заняткі:

— прадукты і ежа,
— кухня і посуд,
— словы вітання, прабачэння, просьбы, падзякі.

Мэта моўнага клуба «Гоман»: зрабіць так, каб людзей, якія гавораць па-беларуску, станавілася больш, «бо беларуская мова — гэта наш сцяг, які мы мусім несці годна і разам», кажуць Андрусь і Аляксей.
223 views15:54
Ашу / Түсініктеме
2021-09-19 18:54:13
Святлана Ціханоўская ў чацвёрцы прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію міру

https://www.racyja.com/hramadstva/svyatlana-tsikhanouskaya-u-chatsvyortsy-pret/
234 views15:54
Ашу / Түсініктеме
2021-09-19 18:50:21
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Супраць Дзяніса Івашына выстаўлены новы крымінальны артыкул.

Як паведаміла ў фэйсбуку жонка журналіста і палітвязня Дзяніса Івашына Вольга Івашына на сваёй сатронцы ў фэйсбку, Дзянісу падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай ажно да 8 месяцаў 28 дзён. На сёння журналіст утрымліваецца за кратамі ў турме ў Гародні ўжо 191 дзень...

http://harodniaspring.org/be/news/18145
225 views15:50
Ашу / Түсініктеме
2021-09-19 18:46:43
БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ
https://www.racyja.com/

Гарадзенскі драмтэатр прыедзе на гастролі ў Слонім.
Для юных гледачоў артысты з Гародні пакажуць сцэнічную казку “Жылі-былі дзве лісічкі”.
Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/garadzenski-dramteatr-pryedze-na-gas/

Як чытаць сайт Беларускага Радыё Рацыя міма цэнзуры / блакады :
– спампаваць на камп’ютар праграму Psiphon і ўключыць яе
– карыстацца браўзерам з абслугай VPN, напрыклад папулярным браўзерам Опера і ўключыць VPN
– карыстацца іншымі праграмамі з абслугай VPN https://telegra.ph/Aglyad-VPN-07-29
– падпісвацца на нашы акаўнты ў розных сацыяльных сетках: Facebook УКантакце Twitter Аднакласнікі Telegram Youtube - Беларускае Радыё Рацыя
Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/yak-chytats-sajt-belaruskaga-radyyo-ratsy/
231 views15:46
Ашу / Түсініктеме
2021-09-19 18:39:11
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Свабоду “Вясне”! Як прайшлі акцыі салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі.

У шматлікіх гарадах розных краінаў 17 верасня прайшлі акцыі салідарнасці ў межах кампаніі салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі “Вясны” - #FreeViasna.
Тысячы людзей выходзілі ў Францыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Літве, Польшчы, Аўстрыі, Грузіі, Украіне і іншых краінах, каб выказаць сваю падтрымку зняволеным “вясноўцам” ...

http://harodniaspring.org/be/news/18142
203 views15:39
Ашу / Түсініктеме
2021-09-19 18:34:58
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

30 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і „Пагоня” сталі дзяржаўнымі сімваламі.

Роўна 30 гадоў таму – 19 верасня 1991 года – Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб змене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сцягам – бел-чырвона-белы сцяг...

http://harodniaspring.org/be/news/18144
211 views15:34
Ашу / Түсініктеме
2021-09-19 18:30:09
Мінюст Беларусі хоча ліквідаваць «Гавары праўду».

https://www.racyja.com/palityka/minyust-belarusi-khocha-likvidavats-ga/
226 views15:30
Ашу / Түсініктеме
2021-09-19 18:25:57
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Павел Севярынец этапаваны ў шклоўскую калонію.

Сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца этапавалі для адбыцця пакарання ў шклоўскую калонію № 17...

http://harodniaspring.org/be/news/18143
231 views15:25
Ашу / Түсініктеме
2021-09-19 18:04:26
ГАРАДЗЕНСКАЯ ВЯСНА / HARADZENSKAJA VIASNA

Каляндар Гарадзеншчыны.
http://harodniaspring.org/be/news/356

19 верасьня

100 гадоў таму (1921) – У мяст. Здалбунаў (Ровенская вобл., Украіна) памёр Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік, педагог. Нараджэнец в. Збочна (Слонімскі р-н).

30 гадоў таму (1991) – Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацьверджана “Пагоня”, Дзяржаўным сьцягам – бела-чырвона-белы сьцяг.

http://harodniaspring.org/be/news/18085
233 views15:04
Ашу / Түсініктеме
2021-09-18 21:17:52
У Беларусі можа з’явіцца вакцына Pfizer, але ёсць нюанс

Мінздароўя Беларусі можа закупіць вакцыну Pfizer. Пра гэта памедамілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый па выніках нарады ў міністэрстве.

Падкрэсліваецца, што закупка вакцыны будзе разглядацца толькі пры ўмове, калі ў Беларусі будзе 100 тысяч ахвотных прышчапіцца гэтай вакцынай. Пра механізм і тэрміны вывучэння попыту на Pfizer не паведамляецца.

Pfizer — адна з сямі вакцын, ухваленых Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. У гэтым спісе няма «Спутніка», якім вакцынуюць большасць беларусаў.
203 views18:17
Ашу / Түсініктеме