Get Mystery Box with random crypto!

ААН на месяц працягнула збор інфармацыі аб парушэннях правоў ч | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

ААН на месяц працягнула збор інфармацыі аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі — арганізацыя заклікае дасылаць ім такія факты

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зацікаўленае ў атрыманні інфармацыі, якая тычыцца ўсіх меркаваных парушэнняў правоў чалавека, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года, уключаючы магчымыя гендэрныя аспекты такіх парушэнняў.

У арганізацыі абавязваюцца не раскрываць вашу асобу або выкарыстоўваць прадстаўленую інфармацыю толькі з дазволу, а таксама кіравацца прынцыпам «не нашкодзь»: не падвяргаць небяспецы жыццё, бяспеку, свабоду і дабрабыт ахвяраў, сведак і іншых асобаў, якія супрацоўнічаюць.

Апошні дзень падачы ўсіх матэрыялаў — 15 снежня 2021 года

Як даслаць інфармацыю bit.ly/2TwI2em