Get Mystery Box with random crypto!

Жонка палітвязня Андрэя Баранава: «Ён ніколі не здзяйсняў учын | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Жонка палітвязня Андрэя Баранава: «Ён ніколі не здзяйсняў учынкаў, за якія можа быць сорамна»

Палітзняволенага гарадзенца Андрэя Баранава затрымалі месяц таму ў рамках справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Да гэтага моманту Андрэй працаваў на прадпрыемстве «Гродна Азот», ён любіць гістарычную літаратуру, спорт і падарожжы. Дома Андрэя чакае сям'я: праз два тыдні пасля затрымання ў палітвязня нарадзілася дачушка Маша. Тата дагэтуль бачыў яе толькі на фотаздымках.

«У Андрэя застаўся бацька, які сам не свой ад перажыванняў за адзінага сына. Насіць перадачы ў турму і фатаграфіі нованароджанай унучкі — гэта не тое, чым павінен займацца чалавек на пенсіі. І мне складана знайсці для яго словы падтрымкі»

Аповед жонкі Андрэя Таццяны

Падтрымаць Андрэя:
- Турма №1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Андрэю Яўгенавічу Баранаву
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn