Get Mystery Box with random crypto!

За ліпень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

За ліпень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 76 чалавек

«Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя ліпеньскага маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі:

Па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 76 чалавек: суадносіны асуджаных мужчын і жанчын складае 79% і 21% адпаведна;
Ім агулам прысудзілі 162 гады і 3 месяцы зняволення, 15 гадоў «хіміі», 50 гадоў і 6 месяцаў «хатняй хіміі», 29 440 рублёў штрафу ў якасці дадатковага пакарання;
У дачыненні да 2 грамадзян крымінальны пераслед за дыфамацыю быў спынены ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў прыцягнення да адказнасці.

Пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі», «хатняй хіміі» суды ўжывалі ў 100% выпадках асуджэння фігурантаў «пратэсных» спраў у ліпені.

Справаздача цалкам (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3ziM5M0