Get Mystery Box with random crypto!

Палітвязень Ігар Банцэр атрымаў пераклад на беларускую мову гі | ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA

Палітвязень Ігар Банцэр атрымаў пераклад на беларускую мову гімну «Ліверпуля», які зрабіў палітвязень Андрэй Аляксандраў

Палітзняволены рок-музыка Ігар Банцэр у лісце распавёў пра тое, што чытае ў зняволенні, на канцэрт якога гурта планаваў з’ездзіць з дзецьмі і падзякаваў за пераклад «ліверпульскай запеўкі», якую пераклаў палітвязень Андрэй Аляксандраў.

«Я тут чытаю кнігу пра сучаснае мастацтва (пачынаючы з імпрэсіанізму), то натхнёна зараз вось табе адказ пішу, а сам думкамі ў Парыжы. Разам з тваім лістом мне ад дзяцей (ад дачкі ды сына) заляцела цыдулка, а мая дачка Караліна ўвесь час дасылае капэрты з налепкай =KISS= — вядомы амерыканскі (легендарны) глэм-рок гурт. А мы планавалі з дзецьмі летась скатацца на канцэрт гэтага гурта ў Парыж. Але з-за каранавірусу канцэрты ўсе паадмяняліся».

Банцэру даслалі пераклад на беларускую мову гімну «Ліверпуля», які зрабіў палітзняволены журналіст і паэт Андрэй Аляксандраў:

«Дзякуй за пераклад на беларускую мову гэтай запеўкі ліверпульскай! Ад душы! Так дааааўно яе не чуў! А былі часы, што ледзь не штотыдзень на футболе яе сьпявалі мы:)»

«Я таксама перакананы, што ўсё будзе добра! Адно пытанне — калі? Я веру, што ўжо хутка! Дзякуючы ўсім нам!»

Падтрымаць музыку: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2,
Банцэру Ігару Раманавічу